Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новым прадстаўніком АБСЭ ў пытаньнях свабоды СМІ стала партугальская дыпляматка


Тэрэза Рыбэйра
Тэрэза Рыбэйра

Тэрэза Рыбэйру з Партугаліі прызначаная новым прадстаўніком АБСЭ ў пытаньнях свабоды сродкаў масавай інфармацыі, паведамляецца на сайце АБСЭ.

Да гэтага прызначэньня Рыбэйру зьяўлялася дзяржаўным сакратаром у замежных справах і супрацоўніцтве ў Міністэрстве замежных спраў Партугаліі, адначасова займаючы пасаду прэзыдэнта Нацыянальнай камісіі правоў чалавека.

Раней працавала дзяржаўным сакратаром эўрапейскіх спраў у Міністэрстве замежных спраў Партугаліі і намесьнікам генэральнага сакратара Міжземнаморскага Саюзу, дзе атрымала вялікі досьвед працы з інстытутамі ЭЗ і дзяржавамі-членамі, а таксама з іх найбліжэйшымі суседзямі.

На працягу ўсёй сваёй кар’еры Тэрэза Рыбейру займала розныя пасады ў сфэры мэдыя, як у Партугаліі, так і ў міждзяржаўных арганізацыях. Гэта прэзыдэнт Інстытуту сродкаў масавай інфармацыі Партугаліі, кіраўніца Кіруючага камітэту сродкаў масавай інфармацыі Рады Эўропы, а таксама сузаснавальнік і першая абраная старшыня выканаўчай рады савета Медыя абсэрваторыі «Оберкам» (OberCom — Observatório da Comunicação).

Мандат

У мандаце гаворыцца, што прадстаўнік у пытаньнях свабоды сродкаў масавай інфармацыі павінен быць відным міжнародным дзеячам з даўнім адпаведным вопытам, ад якога можна чакаць бесстароньняга выкананьня сваіх функцый. Пры выкананьні сваіх абавязкаў прадстаўнік АБСЭ ў пытаньнях свабоды СМІ будзе кіравацца сваёй незалежнай і аб’ектыўнай ацэнкай.

  • У Беларусі за час выбараў і пасьлявыбарчы пэрыяд ахвярамі перасьледу сталі 390 журналістаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG