Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці прымуць у Крамлі Ціханоўскую?


Ці можа Пуцін сустрэцца зь Ціханоўскай? Навошта Крамлю канстытуцыйная рэформа ў Беларусі і сыход Лукашэнкі? Ці не падмане Лукашэнка Пуціна? Ці вядзе Крэмль кастынг перамнікаў Лукашэнкі?

На гэтыя пытаньні аглядальніка Свабоды Юрыя Дракахруста адказвае расейскі апазыцыйны палітык, былы намесьнік міністра энэргетыкі Расеі Уладзімір Мілоў.

Мілоў

  • Сьвятлана Ціханоўская ў складанай сытуацыі, ёй патрэбныя нейкія прарывы, яна спрабуе розныя варыянты вырашэньня
  • У Пуціна шмат у чым знаходзяцца ключы ад беларускай сытуацыі. Галоўны фактар — гэта самі беларусы, але пазыцыя Пуціна мае велізарнае значэньне
  • Вельмі складана разьлічваць атрымаць нейкія вынікі ад размовы з Пуціным
  • Ён вельмі спрактыкаваны маніпулятар, што праявілася б у размове з такім ня вельмі вопытным чалавекам, як Сьвятлана Ціханоўская
  • З Масквы Лукашэнку паступаюць сыгналы, што нейкае ўрэгуляваньне патрэбнае
  • Пуцін хутчэй ня будзе размаўляць зь Ціханоўскай, хаця гэта і ня выключана
Уладзімір Мілоў
Уладзімір Мілоў
  • Але калі гэта адбудзецца, то гэта будзе авечка супраць нават ня воўка, а супраць дыназаўра
  • Пуцін ня хоча ўкладацца ў рэжым Лукашэнкі, у першую чаргу фінансава
  • У Крамлі вельмі незадаволеныя Лукашэнкам, яны ў будучыні ня бачаць яго кіраўніком Беларусі
  • Безумоўна, Лукашэнка «кіне» Крэмль
  • Заява Лукашэнкі пра сыход пасьля канстытуцыйнай рэформы павінна натхніць беларусаў як паказьнік эвалюцыі яго рыторыкі
  • Яшчэ адна перамога дэмакратыі над дыктатарам — гэта яшчэ адзін удар па Пуціну, нават калі ён сам паспрыяе сыходу Лукашэнкі
  • Пуцін бачыць на шэрагу прыкладаў, што ўтрымліваць кантроль над тэрыторыяй пры дапамозе акупацыйных сілаў вельмі складана
  • У Беларусі паўстала ўся краіна, у Крамлі ад гэтага ў шоку, каб утрымаць Лукашэнку, ім давядзецца ўводзіць акупацыйную сілу, супраць якой будуць усе
  • Пуцін ня хоча пасылаць экспэдыцыйны корпус
  • Пуцін заўсёды выбірае варыянт, які не патрабуе вялікіх выдаткаў і рэсурсаў
  • Канстытуцыйная рэформа — гэта ўлюбёны прыём усіх дыктатараў, калі вы хочаце захаваць уладу, нічога асабліва не памяняўшы
  • Мяркую, што кастынг пераемнікаў Лукашэнкі ў Маскве ішоў яшчэ да выбараў
  • Я мяркую, што Бабарыка задаволіў бы Пуціна абсалютна на пасадзе прэзыдэнта Беларусі
  • Прозьвішча Мясніковіча часта прыгадвалася ў гэтых абмеркаваньнях
  • Лукашэнка хоча мець права вэта на прапановы пераемніка з боку Масквы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG