Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджанская нафта пачала паступаць на Мазырскі НПЗ


Мазырскі НПЗ
Мазырскі НПЗ

Нафта з Азэрбайджану пачала паступаць на Мазырскі НПЗ, паведаміў прэсавы сакратар канцэрну «Белнафтахім» Аляксандар Цішчанка.

«Каля 20 тысяч тон ужо паступіла», — сказаў ён.

Як паведамлялася, танкер з азэрбайджанскай нафтай для Беларусі прыбыў 30 чэрвеня ў порт Адэсы ва Ўкраіне.

Танкер дзяржаўнай нафтавай кампаніі Азэрбайджану (SOCAR) выйшаў 26 чэрвеня з грузінскага порту Супса, і «Белнафтахім» чакаў яго прыбыцьця ў Адэсу да канца чэрвеня.

Партыя складае 85 тысяч тон нафты. Яе пачалі перапампоўваць па нафтаправодзе Адэса — Броды на Мазырскі НПЗ.

SOCAR у сакавіку паставіла ў Беларусь тры партыі нафты, агулам каля 250 тыс. тон, і адну партыю ў 85 тыс. тон — у красавіку.

З пачатку году расейскія кампаніі зь «вялікай пяцёркі» («Роснефть», «Лукойл», «Газпром нефть», «Сургутнефтегаз», «Татнефть») адмаўляліся пастаўляць у Беларусь нафту бяз прэміі. У Менску настойвалі на адмене прэміі, бо расейская сыравіна і так падаражэла з прычыны падатковага манэўру ў РФ.

Пасьля трох месяцаў перамоваў бакам удалося прыйсьці да пагадненьня. 6 красавіка расейская нафта пачала паступаць на беларускія НПЗ.

Адначасова ішла праца з альтэрнатыўнымі крыніцамі. У студзені Беларусь купіла першую партыю нарвэскай нафты для перапрацоўкі на «Нафтане». Празь літоўскі порт Клайпеда ў траўні і чэрвені была пастаўлена саудаўская і амэрыканская нафта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG