Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея заявіла, што будзе дапамагаць Беларусі змагацца з каранавірусам, «як і раней»


Санкт-Пецярбург, 21 красавіка 2020
Санкт-Пецярбург, 21 красавіка 2020

Расея будзе дапамагаць Беларусі ў барацьбе з каранавірусам. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу «Россия-24» паведаміла віцэ-прэм’ерка Расеі Вікторыя Абрамчанка.

«Мы, як і раней, будзем аказваць брацкаму народу Рэспублікі Беларусь неабходнае садзейнічаньне і дапамогу», — сказала яна.

У прыватнасьці, паводле яе, 21 красавіка міністар аховы здароўя Расеі Міхаіл Мурашка патэлефанаваў свайму калегу зь Беларусі Ўладзімеру Караніку. Яны абмеркавалі тактыку вядзеньня хворых з каранавіруснай інфэкцыяй і дамовіліся працягваць узаемадзеяньне.

«Дадатковых просьбаў не паступала», — сказала яна.

У чым мае быць дапамога, апрача абмеркаваньня мэтадаў лячэньня, расейская віцэ-прэм’ерка не ўдакладніла.

Абрамчанка таксама нагадала, што 5 лютага расейскі бок вывез з кітайскага гораду Ўханю 10 грамадзянаў Беларусі. Адзін зь іх быў у цяжкім стане, яму на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі была аказана неабходная мэдычная дапамога.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG