Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цана на газ для Беларусі стане вядомай да 30 красавіка, — віцэ-прэм’ер


Ігар Петрышэнка, архіўнае фота
Ігар Петрышэнка, архіўнае фота

Варыянты цаны на расейскі газ для Беларусі, які краіна будзе атрымліваць з 2020 году, павінны быць падрыхтаваныя да 30 красавіка.

Пра гэта журналістам распавёў віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка пасьля пасяджэньня ўраду з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.

«Кіраўнік краіны пацікавіўся, як вядзецца перамоўны працэс па рэалізацыі дамоўленасьцей, якія былі дасягнуты прэзыдэнтамі дзьвюх краін па ўзгадненьні цэн на газ.

У бягучым годзе цэны вызначаны, і мы павінны ўвайсьці ў 2020 год з адпаведнымі дамоўленасьцямі па цэнавых парамэтрах.

Групы працуюць па лініі міністэрстваў энэргетыкі, і яны павінны ў адпаведнасьці з рашэньнямі, прынятымі ў рамках групы высокага ўзроўню, падрыхтаваць прапановы да 30 красавіка», — цытуе БелТА Петрышэнку.

​Пытаньне кошту газу для Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўзьняў падчас перамоваў з прэзыдэнтам Расеі Уладзімерам Пуціным у канцы мінулага году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG