Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канапацкая падрыхтавала зьмены ў Зямельны кодэкс. 8 пунктаў


Ганна Канапацкая
Ганна Канапацкая

Апазыцыйная дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая падрыхтавала зьмены і дапаўненьні ў «Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі».

Яе падштурхнулі да гэтага шматлікія канфлікты паміж грамадзянамі, прадпрымальнікамі і дзяржавай, якія ўзьнікаюць з прычыны недасканаласьці зямельных праваадносін.

Свой законапраект Канапацкая накіравала ў розныя дзяржаўныя органы, навуковыя арганізацыі, бізнэс-саюзы, каб атрымаць іх экспэртныя заключэньні. Бяз гэтага, згодна з рэглямэнтам працы Палаты прадстаўнікоў, дакумэнт нельга выносіць на абмеркаваньне дэпутатаў.

Што прапануе Канапацкая

  • ліквідаваць неабгрунтаваныя абмежаваньні ў выкарыстаньні зямельных участкаў;
  • скараціць падставы для іх канфіскацыі;
  • ліквідаваць няроўнасьць у правах розных землекарыстальнікаў пры ажыцьцяўленьні гаспадарчай і іншай дзейнасьці;
  • выключыць выпадкі пазасудовай канфіскацыі зямельнага ўчастка дзяржавай у землекарыстальніка;
  • выключыць нормы аб забароне дзяліць зямельны ўчастак;
  • зьняць абмежаваньні на прызначэньні зямельнага ўчастка, якім можа валодаць грамадзянін на правах уласнасьці;
  • выключыць плату за права заключэньня дамовы аб арэндзе;
  • выкарыстоўваць маёмасныя падаткі і арэндную плату выключна на разьвіцьцё адпаведных тэрыторый.

Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі дзейнічае з 23 ліпеня 2008 году.

Ганна Канапацкая спадзяецца, што яе законапраект змогуць разгледзець падчас сэсіі, якая пачнецца 2 кастрычніка 2018 году.

Законапраект «Аб абыходжаньні з жывёламі» шосты раз вярнулі на дапрацоўку. Камэнтар экспэрта

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG