Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэрка руху «Маці 328» пра зьмякчэньне «антынаркатычнага» заканадаўства: Мы не спыняемся


Ларыса Жыгар
Ларыса Жыгар

Лідэрка руху «Маці 328» Ларыса Жыгар пракамэнтавала Свабодзе зьмены ў «наркатычныя» артыкулы Крымінальнага кодэксу, якія сёньня ў першым чытаньні прыняла Палата прадстаўнікоў.

Спадарыня Жыгар станоўча паставілася да зьніжэньня на два гады ў частках 2–3 артыкула 328 ніжняй плянкі тэрміну зьняволеньня.

«Але гэтага вельмі і вельмі мала. Гэта толькі тая малая крыха, якую зрабілі ўлады. Цяпер у калёніях сядзіць шмат моладзі, якая не заслужыла такіх вялікіх тэрмінаў. І калі карэкцыя Крымінальнага кодэксу іх не закране, то з боку ўладаў гэта будзе подласьць», — сказала Жыгар.

Яна сказала Свабодзе, што разам зь яшчэ чатырма актывістамі руху 27 чэрвеня наведала камісію Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бясьпецы, якая зьяўляецца профільнай у гэтым пытаньні. І мы прасілі дэпутатаў, каб суды перагледзелі тэрміны пакараньня.

Ларыса Жыгар паведаміла, што цяпер «Маці 328» будуць настойліва патрабаваць замены неадбытай часткі тэрміну на мякчэйшае пакараньне альбо на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне.

«Нельга даводзіць да таго, што з калёніі выпускаюць хлопца ўсяго за тры дні да завяршэньня ягонага тэрміну пакараньня і праводзяць гэта ў дакумэнтах як умоўна-датэрміновае вызваленьне. А такія прыклады, на вялікі жаль, ёсьць. Таму спыняцца мы ня маем намеру», — заявіла лідэрка руху.

Другое чытаньне згаданага законапраекту заплянаванае на восеньскую сэсію, якая пачнецца 2 кастрычніка.

Што важна ведаць

«Вы пад дэкрэтам — пакутуйце!» Магілёвец пра ўмовы адбыцьця пакараньня для асуджаных за наркотыкі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG