Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня. 900 гадоў таму памёр Уладзімер Манамах


Cьвінцовую пячатку, якая, верагодна, належала вялікаму кіеўскаму князю Ўладзімеру Манамаху, знайшлі ў 2019 годзе падчас раскопак у Новым замку Горадні
Cьвінцовую пячатку, якая, верагодна, належала вялікаму кіеўскаму князю Ўладзімеру Манамаху, знайшлі ў 2019 годзе падчас раскопак у Новым замку Горадні

Падзеі 19 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.​

Дзень у гісторыі

1540 — 485 гадоў таму назад каралева Бона пацьвердзіла Магдэбурскае права для Горадні.

1922 — у СССР створана піянэрская арганізацыя. Сёньня гэты рух у сваім колішнім выглядзе і пры дзяржаўнай падтрымцы захаваўся і існуе толькі ў Беларусі.

1929 — у Вільні адбыўся нелегальны зьезд Таварыства беларускай школы.

1944 — заснаваны Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы.

1991 — адбыўся рэфэрэндум аб незалежнасьці Харватыі.

1996 — зь менскай турмы на волю выйшаў прафэсар Юры Хадыка. Палітыка арыштавалі за арганізацыю Чарнобыльскага шляху разам зь ягоным калегам Вячаславам Сіўчыкам. У вязьніцы Хадыка правёў галадоўку, якая доўжылася 23 дні.

Юры Хадыка ў СІЗА на Валадарскага, травень 1996. Фота з газэты «Свабода»
Юры Хадыка ў СІЗА на Валадарскага, травень 1996. Фота з газэты «Свабода»

1999 — у Менску абвясьцілі прысуд у справе апазыцыйнага палітыка, былога прэм’ер-міністра Міхаіла Чыгіра. Чыгір быў асуджаны да турэмнага зьняволеньня тэрмінам на 3 гады з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на 2 гады. Нягледзячы на пратэсты АБСЭ і многіх замежных урадаў, Чыгір заставаўся ў зьняволеньні да 30 лістапада 1999 году.

Міхаіл Чыгір
Міхаіл Чыгір

2023 — у складзе Гісторыка-культурнага музэя-запаведніка «Заслаўе» адкрыўся Музэй беларускай маляванкі — першы і адзіны ў Беларусі музэй маляваных дываноў. Прадстаўленая калекцыя з 250 дываноў з розных куткоў Беларусі.

У гэты дзень нарадзіліся

1476 — нарадзілася Алена Іванаўна, дачка вялікага князя маскоўскага Івана ІІІ, вялікая княгіня літоўская і фактычная польская каралева.

1762 Ёган Готліб Фіхтэ, нямецкі філёзаф.

1782Іван Паскевіч, расейскі палкаводзец украінскага паходжаньня, акупацыйны правіцель, што кіраваў задушэньнем паўстаньня 1831 году і атрымаў сабе ва ўласнасьць Гомель, дзе збудаваў палац, што і сёньня называюць палацам Паскевіча.

1881Мустафа Кемаль Ататурк, турэцкі палітык, заснавальнік і першы прэзыдэнт Турэцкай Рэспублікі.

Помнік у Стамбуле: Ататурк тлумачыць новы альфабэт
Помнік у Стамбуле: Ататурк тлумачыць новы альфабэт

1890Хо Шы Мін, рэвалюцыянэр, лідэр камуністычнага Віетнаму.​

У памяці

1125Уладзімер Манамах, вялікі князь кіеўскі, дзяржаўны дзеяч і пісьменьнік. Ён ня раз квапіўся на тэрыторыі цяперашняй Беларусі. Спаліў Слуцк, «не пакінуў ні чалядзіна, ні скаціны» ў Менску, зьнішчыў Одрск, які так і ня быў адбудаваны. Але так і ня змог скарыць сталіцы Полацкага княства, якім кіраваў Усяслаў Чарадзей.

1480Ян Длугаш, гісторык і дыплямат.

1895Хасэ Марці, кубінскі рэвалюцыянэр і пісьменьнік.

1934 Міхал Кахановіч, беларускі палітычны дзеяч, пэдагог, рэдактар, публіцыст (расстраляны НКВД).

1935 Томас Эдвард Лоўрэнс (Лоўрэнс Арабійскі), брытанскі археоляг і выведнік.

Томас Эдвард Лоўрэнс, карціна Агастэса Джона
Томас Эдвард Лоўрэнс, карціна Агастэса Джона


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG