Паводле папярэдніх зьвестак экзыт-полу Ipsos вынікі чакаюцца наступныя:
- Рафал Тшаскоўскі — 30,8%;
- Караль Наўроцкі — 29,1%;
- Славомір Мэнцэн — 15,4%.
Выбарчыя ўчасткі адкрыліся а 8-й раніцы па менскім часе, і галасаваньне працягвалася да 22:00. Усяго каля 29 мільёнаў грамадзян Польшчы маюць права голасу на прэзыдэнцкіх выбарах 2025 года.
Канчатковыя вынікі выбараў, у якіх удзельнічаюць 13 кандыдатаў, чакаюцца ў панядзелак.
18 траўня ў Польшчы адбыліся прэзыдэнцкія выбары, якія лічацца вырашальнымі для прэм’ер-міністра Дональда Туска і яго праэўрапейскага ўрада, які імкнецца прасоўваць сваю праграму рэформаў.
Чакаецца, што на гэтых выбарах будзе барацьба паміж «Грамадзянскай плятформай» Туска і партыяй «Права і справядлівасьць», якая падтрымлівала дзеючага прэзыдэнта Анджэя Дуду.
Дуда, які знаходзіцца ва ўладзе з 2015 года, павінен сысьці ў адстаўку пасьля двух поўных пяцігадовых тэрмінаў.
Кандыдатам ад кіроўнай партыі «Грамадзянскай плятформы» на гэтых выбарах зьяўляецца Рафал Тшаскоўскі, цяперашні мэр Варшавы, якога Дуда апярэдзіў на апошніх прэзыдэнцкіх выбарах у 2020 годзе.
Караль Наўроцкі працуе ў Інстытуце нацыянальнай памяці. Яго падтрымліваюць Ярослаў Качыньскі і ягоная партыя «Права і Справядлівасьць», якая цяпер у апазыцыі, але афіцыйна на выбарах Наўроцкі рэпрэзэнтуе сам сябе.
Чакаецца, што другі тур паміж Тшаскоўскім і Наўроцкім і адбудзецца 1 чэрвеня.
Форум