У Бібліятэцы Свабоды ХХІ стагодзьдзе выйшла чарговая кніга — «Нечаканы Скарына» Сяргея Абламейкі.
Кніга складаецца з культуралягічнага эсэ ў 25 частках і аўтарскіх інтэрвію зь беларускімі і замежнымі навукоўцамі пра новыя знаходкі ў скарыназнаўстве.
Прэзэнтацыя адбудзецца 29 траўня а 18.30 у Літаратурным музэі Максіма Багдановіча (вул. Максіма Багдановіча 7а) у Менску. Уваход вольны.
Замовіць кнігу можна ТУТ.
Нечаканы Скарына: як ён знайшоў беларусам антычнасьць
Гісторыю і сюжэты антычнасьці для беларусаў, якія сваёй антычнасьці ня мелі, Скарына вырашыў замяніць сюжэтамі і гісторыяй біблейнымі. Расказваючы пра герояў Старога Запавету або зьмяшчаючы ў «Малой падарожнай кніжцы» акафісты, напісаныя Кірылам Тураўскім, ён вяртаў беларусам іх клясыку і адначасова абуджаў народ да новага інтэлектуальнага і культурнага жыцьця.
Ці ўсю Біблію Скарына пераклаў
Гісторыкі ведаюць, што друкаваныя выданьні ў XVI стагодзьдзі прадаваліся вельмі доўга, часам на гэта ішлі гады і нават дзесяцігодзьдзі. Тым ня менш, раней ці пазьней, наступаў час, калі ўвесь тыраж разыходзіўся. І тады кнігі пачыналі перапісваць. Так сталася і зь Бібліяй Скарыны.
З багатай ці беднай сямʼі паходзіў Скарына?
У рэаліях XV-XVI стагодзьдзяў сын селяніна ня меў шанцаў атрымаць адукацыю і выбіцца ў людзі. Гэта маглі зрабіць толькі дзеці шляхты або заможных мяшчан.
Ці сапраўды Скарына хацеў атруціць Лютэра
У 30-я гады ХІХ стагодзьдзя аўстрыйскі лінгвіст славенскага паходжаньня Баўтарамей Капітар напісаў зь Вены некалькі лістоў свайму прыяцелю, аднаму са славутых братоў Грым — Якубу, які тады жыў у Гётынгене. Капітар настойліва прасіў сябра даведацца ў сваіх знаёмых зь Вітэнбэргу, ці не пабываў там у пачатку XVI стагодзьдзя беларускі першадрукар Францішак Скарына.
На якой мове Скарына выдаў Біблію
Скарына ня быў друкаром. У простым, прафэсійным значэньні гэтага слова ён — не друкар. Скарына — гэта грандыёзнага маштабу беларускі інтэлектуал эпохі Адраджэньня, арганізатар кнігадруку, пісьменьнік, паэт, перакладчык, рэдактар, мовазнавец, ідэоляг-гуманіст, грамадзкі дзяяч, лекар, садавод, бізнэсмэн.