Падзеі 27 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Афіша
21-31 траўня ў Менску пройдзе першы беларускі фэстываль інтэлектуальнай кнігі.
Фэстываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» — гэта агляд
зробленага на беларускім кніжным рынку за апошнія гады і спроба адшукаць адказы на пытаньні: куды мы мусім рушыць далей? ці мае будучыню беларуская інтэлектуальная кніга? у якіх традыцыях і варунках мы знаходзім сябе зараз?
Адметнай часткай фэстывалю стане выстава-продаж беларускіх выдавецтваў. Удзел у «Прадмове» возьмуць Сяргей Дубавец, Павел Касьцюкевіч, Валянцін Акудовіч, Уладзімер Арлоў, Альгерд Бахарэвіч, Лявон Баршчэўскі і іншыя.
Рэгістрацыя для выдавецтваў тут, для іншых арганізацый тут.
Менск, прастора ОК16 (вул. Кастрычніцкая, 16).
Дзень у гісторыі
1706 — швэдзкае войска на чале з каралём Карлам ХІІ штурмавала Мірскі замак, пасьля чаго крэпасьць была спаленая.
1919 — падчас польска-савецкай вайны польскія войскі занялі Горадню.
1945 — БССР была прынятая ў склад дзяржаваў-заснавальніц ААН.
1996 — у Менску адбыліся масавыя арышты ўдзельнікаў «Чарнобыльскага шляху», які прайшоў напярэдадні.
У гэты дзень нарадзіліся
1782 — Нікола Паганіні, італьянскі скрыпач і гітарыст-віртуоз, кампазытар.
1791 — Самуэль Морзэ, амэрыканскі мастак і вынаходнік.
1878 — Станіслаў Любіч-Маеўскі, беларускі грамадзкі і культурны дзяяч, пэдагог.
У памяці
1584 — памёр Мікалай Радзівіл «Руды», дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.
1967 — памёр Мікола Алексютовіч, беларускі філёзаф.
1998 — памёр Вітаўт Тумаш, беларускі гісторык. Тумаш удзельнічаў у стварэньні Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку.
2006 — памёр Міхал Вітушка, кіраўнік беларускага антысавецкага супраціву.