Фірма вядомая распрацоўкай гульні S.T.A.L.K.E.R.
Расейскае ведамства заявіла, што GSC Game World спансуе Ўзброеныя сілы Ўкраіны і толькі ў 2022 годзе пералічыла ўкраінскаму войску каля 17 мільёнаў даляраў.
Акрамя таго, пракуратура сьцьвярджае, што распрацоўнік спрыяе фармаваньню рэнамэ Расеі як «дзяржавы-агрэсара» і распаўсюджвае матэрыялы, якія нібыта «дыскрэдытуюць краіну».
«У 2024 годзе арганізацыя выпусьціла кампутарную гульню, якая прапагандуе ўкраінскія наратывы і мае агрэсіўнае русафобскае зьмесьціва», — заявіла Генэральная пракуратура Расеі.
Праект S.T.A.L.K.E.R. карыстаецца велізарнай папулярнасьцю ў асяродку аматараў кампутарных гульняў. Другая частка культавай гульні, пад назвай, Heart of Chornobyl, выйшла год таму, 20 лістапада 2024 году. А ўжо ў пачатку сьнежня зьявіўся яе беларускі пераклад.
Сэрвіс Steam, дзе афіцыйна можна купляць гульні, не пакідаў цалкам Беларусь, але многія рэлізы ад папулярных там распрацоўнікаў нельга купіць з Расеі і Беларусі. Такая забарона ўведзеная пасьля нападу Расеі на Ўкраіну. Нельга купіць таксама і S.T.A.L.K.E.R. 2, калі Беларусь пазначаная як рэгіён.
Форум