Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік «Менскага дыялёгу» будзе вымяраць узровень зьнешняй бясьпекі Беларусі


Яўген Прэйгерман, архіўнае фота
Яўген Прэйгерман, архіўнае фота

Першы маніторынг стану рэгіянальнай бясьпекі і зьнешняй палітыкі Беларусі пад назвай «Менскі баромэтар» увечары 22 сакавіка прадставіў журналістам і палітолягам Яўген Прэйгерман — кіраўнік экспэртнай ініцыятывы «Менскі дыялёг».

Ён адзначыў, што новы прадукт стаў вынікам супрацоўніцтва шэрагу спэцыялістаў у галіне бясьпекі і міжнародных адносін. Яны рэгулярна будуць аналізаваць пяць асноўных зьнешнепалітычных напрамкаў — Расея, Эўразьвяз, ЗША, Кітай і Ўкраіна, а таксама сытуацыю ў сфэры бясьпекі Беларусі і вакол яе межаў. Маніторынг дае якасную і колькасную ацэнку сытуацыі ў гэтых галінах.

Яўген Прэйгерман сказаў, што плянуе рыхтаваць «Менскі баромэтар» раз на два месяцы.

«Аўтары будуць толькі беларускія. Але сярод іх ёсьць і тыя, хто цяпер жыве за межамі Беларусі, напрыклад, Сяргей Богдан з Бэрліну і Ігар Тышкевіч зь Кіеву», — сказаў Прэйгерман.

У першым выданьні апроч іх і самога Прэйгермана будзе прадстаўленая аналітыка ад Валерыі Касьцюговай, Вольгі Кулай і Дзяніса Мельянцова.

Паводле Дзяніса Мельянцова, «Менскі баромэтар» запоўніць нішу, якую раней займалі рэгулярныя агляды Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG