Ужо пасьля збору грошай у яе выявілі надта высокі ўзровень антыцелаў у крыві на прэпарат. Апошнюю спробу аналізаў на антыцелы зрабілі ў студзені 2025 году.
Як напісала ў інстаграме мама Рыты, на поўнае прыняцьце сытуацыі ім спатрэбіўся месяц. Яны вырашылі ня ўводзіць прэпарат.
«Два тыдні таму ў нас была кансультацыя зь лекарам з клінікі Дубая наконт антыцелаў. Усе нашыя асьцярогі пацьвердзіліся: Zolgensma нельга ўвесьці пры высокім узроўні антыцелаў; мэдыкамэнтозна нельга зьнізіць іх узровень. Рэкамэндавана было паспрабаваць здаць аналіз праз 6 месяцаў. Мы вырашылі не чакаць», — напісала жанчына.
Яна патлумачыла, што антыцелы ня падаюць, а павялічваюцца.
«Суцяшае тое, што Рыта на падтрымліваючай тэрапіі. А дзякуючы вам у Рыты будуць сродкі на ўсё жыцьцё на рэабілітацыю і неабходнае абсталяваньне. Будуючы пляны, я спадзяюся, што Рыта будзе жыць доўга. І жыцьцё гэтае будзе ў сталай шпіталізацыі, рэабілітацыі. І гэта будзе нялёгкае жыцьцё», — піша мама дзяўчынкі.
Паводле яе словаў, значная частка сродкаў будзе пакінутая Рыце на пажыцьцёва неабходнае. Частка сродкаў будзе паступова раздадзена зборам і дзецям, якія маюць патрэбу ў лячэньні і рэабілітацыі ў Беларусі. Рашэньне па разьмеркаваньні грошай іншым дзецям будзе прымацца сумесна з валянтэрамі, якія вялі збор.
Форум