Самы ўганараваны беларускі футбольны клюб — менскае «Дынама» — падтрымала сёньня Дзень вышыванкi, які 2 ліпеня рознымі акцыямі ладзіўся па ўсёй беларускай сталіцы.
Напярэдадні на сайце менскай каманды зьявіўся заклік да заўзятараў актыўна далучыцца да адметнай падзеі.
«„Дынама“ заўсёды з павагай ставілася да гісторыі Беларусі і беларускай мовы. Мы неадкладна адгукаліся на ўсе ініцыятывы, накіраваныя на папулярызацыю беларускай мовы, нацыянальных традыцый і пашырэньне духоўнай сьвядомасьці беларусаў», — гаварылася ў паведамленьні.