Лінкі ўнівэрсальнага доступу

80 гадоў споўнілася Адзе Райчонак


Заснавальніца Культурна-адукацыйнага цэнтру імя Язэпа Драздовіча, арганізатарка шматлікіх краязнаўчых канфэрэнцыяў і пленэраў, стваральніца двух музэяў, вядомая грамадзкая актывістка зь вёскі Германавічы Шаркоўшчынскага раёну адзначае 80-я ўгодкі.

Ада Райчонак нарадзілася ў Віцебску, у час вайны загінуў яе бацька. Разам з маці маленькай дзяўчынцы давялося перажыць гады акупацыі і канцлягер.

Пасьля вайны сям’я пасялілася ў Полацку. Тут у 1957 годзе Ада Райчонак скончыла пэдвучэльню. Працаваць пачала ў Слабадзкой сярэдняй школе, кіравала мастацкай самадзейнасьцю.

У 1965 годзе скончыла завочна філялягічны факультэт Пскоўскага пэдінстытуту. У 1971 годзе разам з мужам пераехала ў вёску Германавічы Шаркоўшчынскага раёну, дзе жыве і дагэтуль. Працавала настаўніцай расейскай мовы і літаратуры ў мясцовай школе, займалася краязнаўствам. Шмат гадоў аддала зьбіраньню ды прапагандзе спадчыны мастака, этнографа і асьветніка Язэпа Драздовіча.

Разам з сынам Міхасём, які пайшоў з жыцьця ў 25 гадоў, стварыла ў сваёй вёсцы аж два музэі — дзякуючы Адзе Райчонак вёска мае Музэй мастацтва і этнаграфіі імя Язэпа Драздовіча і недзяржаўны Літаратурна-мастацкі музэй імя Міхася Райчонка.

У 1996 годзе грамадзкая арганізацыя «Культурна-адукацыйны цэнтар імя Драздовіча» правяла першы Драздовіцкі мастацкі пленэр.

У чэрвені 2010 году Адзе Райчонак уручылі прэмію «За свабоду думкі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG