Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля заявы Лукашэнкі Пратасевіча ўнесьлі ў базу ўкраінскага «Міратворца»


Раман Пратасевіч і Ксенія Сабчак, кастрычнік 2024
Раман Пратасевіч і Ксенія Сабчак, кастрычнік 2024

У картцы Рамана Пратасевіча на ўкраінскім сайце «Міратворац» разьмясьцілі спасылку на матэрыял, дзе цытуюцца словы Аляксандра Лукашэнкі, які сьцьвярджае, што Пратасевіч зьяўляецца беларускім выведнікам. На публікацыю зьвярнула ўвагу выданьне reform.news.

«Цэнтар „Міратворац“ просіць праваахоўныя органы разглядаць дадзеную публікацыю на сайце як заяву аб зьдзяйсьненьні гэтым грамадзянінам усьвядомленых дзеяньняў супраць нацыянальнай бясьпекі Украіны, міру, бясьпекі чалавецтва і міжнароднага правапарадку, а таксама іншых правапарушэньняў», — гаворыцца на сайце «Міратворца».

Напярэдадні Лукашэнка назваў Пратасевіча супрацоўнікам беларускай выведкі, не ўдакладніўшы, як даўно ён працаваў на яе.

«Пратасевіч — гэта супрацоўнік нашай выведкі... Ён прыехаў у Грэцыю, яго туды выклікалі, ён далажыў разьведчыкам усё, што нас цікавіла, атрымаў заданьне і ляцеў назад. Туды, дзе працаваў, празь Вільню,» — заявіў Лукашэнка.

Пратасевіч пацьвердзіў праўдзівасьць словаў Лукашэнкі і адмовіўся ад далейшых камэнтароў.

  • Раман Пратасевіч — журналіст, былы галоўны рэдактар тэлеграм-канала Nexta. Яго затрымалі ў траўні 2021 пасьля прымусовай пасадкі самалёта Ryanair, які ляцеў з Грэцыі ў Вільню. У траўні 2023 Пратасевіча засудзілі да 8 гадоў калёніі, у тым жа месяцы памілавалі. У 2024 годзе суд адмяніў прызначаны Пратасевічу вялізны штраф.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG