Карыстальнік Твітэру Pozer паведаміў, што ахова «Чыжоўка-арэны» не пусьціла яго на хакейны матч, бо на ягоным швэдры была выява з «Пагоняй».
Спачатку ахова нібыта нават прапаноўвала перавярнуць швэдар на левы бок, аднак потым, апасаючыся, што, зайшоўшы на матч, малады чалавек зноў апране «Пагоню» навонкі, вырашылі не пускаць.
Скардзіцца на дзеяньні аховы Pozer не зьбіраецца.