Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Dzieciuki атрымалі дазвол на канцэрт у Віцебску. Але «чорныя сьпісы» ня зьніклі


Канцэрт гуртоў Brutto і Dzieciuki ў Беластоку, Польшча
Канцэрт гуртоў Brutto і Dzieciuki ў Беластоку, Польшча

Беларускі гурт Dzieciuki атрымаў гастрольнае пасьведчаньне на канцэрт у Віцебску, паведаміў у Facebook арганізатар імпрэзы Уладзімер Булаўскі. Дата канцэрту пакуль не абвяшчаецца.

Dzieciuki — адзін з апошніх выканаўцаў, які ня мог атрымаць дазвол на выступы. На забароны выступаў кіраўнік Tuzin.fm Сяргей Будкін скардзіўся ў Міністэрства культуры, казаў, што справу варта вырашаць у судзе. Так, канцэрт у Менску гурту забаранілі на падставе пункта заканадаўства, якога няма.

Раней у Беларусі змог выступіць Сяргей Міхалок — ягоны гурт Brutto летась выступіў у Гомелі і атрымаў дазвол на канцэрт 8 сакавіка ў Менску, а праект «Ляпіс-98» дае ў Менску аж два канцэрты.

Але Зьміцер Вайцюшкевіч, якога залічваюць да неафіцыйных «чорных сьпісаў», спачатку атрымаў дазвол на канцэрт у Менску 8 студзеня, але затым канцэрт адмянілі празь «непераадольныя перашкоды». Вайцюшкевіч цяпер плянуе канцэрт у Вільні з паэтам Уладзімерам Някляевым.

Вялікіх канцэртаў у Беларусі ўжо даўно не давалі праз забарону рокер Лявон Вольскі і рэпэр Vinsent.

Дык ці можна казаць, што «Дзецюкоў» выключылі з «чорных сьпісаў», калі дазволілі канцэрт у Віцебску? Сяргей Будкін сумняваецца:

Сяргей Будкін
Сяргей Будкін

«У адным горадзе яны могуць быць, у іншым — не, — кажа ён Свабодзе. — Іх ужо забаранялі ў Берасьці, у Менску, а ў Віцебску пакуль не. Наяўнасьць „гастролькі“ нічога не дае, гэта нават ня інфанагода. Гэта было зразумела ад самага ўвядзеньня „гастролек“, ад сытуацыі з „Крамбамбуляй“.

Дакладна можна казаць, што „чорны сьпіс“ музыкаў існуе ў Менску, у аддзеле ідэалёгіі Менгарвыканкаму, які відавочна супрацоўнічае ў гэтых пытаньнях з КДБ ці Адміністрацыяй прэзыдэнта. Ёсьць сьпіс выканаўцаў, якім нельга выступаць... Альбо можна, але вельмі асьцярожна.

Сьпісы застаюцца тымі жа: Вайцюшкевіч, Vinsent, Dzieciuki... Канцэрт адзін раз можа прайсьці, а пяць — ня можа. Няма ніякай лёгікі, няма тлумачэньняў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG