Раней стала вядома, што Грэцыя і Ўкраіна дамовіліся пра пастаўках газу і запуск энэргетычнага калідора Аляксандрупаліс-Адэса.
«Мы ўдзячныя амэрыканскім кампаніям, Міністэрству энэргетыкі ЗША і прэзыдэнту Дональду Трампу за магчымасьць атрымліваць энэргію з ЗША праз грэцкую інфраструктуру», — сказаў Зяленскі.
Міцатакіс перакананы, што новы калідор стане энэргетычнай артэрыяй з поўдня на поўнач і адкрые для Ўкраіны доступ да «надзейных крыніц энэргіі». Адначасова Грэцыя, паводле прэмʼер-міністра, стане «хабам паставак амэрыканскага звадкаванага газу» ў Цэнтральную і Ўсходнюю Эўропу.
Уладзімір Зяленскі прыбыў у Грэцыю ў нядзелю, 16 лістапада, з афіцыйным візытам. Гэта другі візыт Зяленскага ў Афіны — упершыню ён наведаў іх у жніўні 2023 году. Наступнымі прыпынкамі ў яго эўрапейскім падарожжы стануць Парыж і Мадрыд.
Апошнім часам Расея ўзмацніла свае напады на энэргетычны сэктар і газавую інфраструктуру Ўкраіны. 9 кастрычніка агенцтва Bloomberg паведаміла, што расейскія ўдары зьнішчылі больш за палову ўнутранай здабычы прыроднага газу ва Ўкраіне, што, верагодна, прымусіць Кіеў выдаткаваць каля 2,2 мільярда даляраў на імпарт паліва, каб перажыць зіму.
Форум