Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Квіткі на «Ляпіс-98» прадалі за тры гадзіны


13 студзеня «Ляпіс-98» выступіць з дадатковым канцэртам «На біс» у менскім Prime Hall.

Квіткі на яго разабралі цягам трох гадзін, паведамляе tut.by.

Яны каштавалі ад 55 да 95 беларускіх рублёў. Клюб зьмяшчае да 2000 слухачоў.

Квіткі былі распрададзеныя хутчэй, чым на канцэрт 30 сьнежня.

Наступны канцэрт групы пройдзе 8 сакавіка на самай вялікай сцэне краіны «Менск-Арэна». Там музыкі прадставяць новую праграму Double Hot.

Праграму Double Hot складаюць лепшыя трэкі Brutto з альбомаў «Родны край» и Underdog, а таксама залатыя гіты «Ляпісаў» за апошнія 10 гадоў.

Праект «Ляпіс-98» нарадзіўся ў красавіку, выконвае старыя песьні гурту «Ляпіс Трубяцкі», хоць граюць у ім ужо іншыя музыкі. На канцэрце прагучаць песьні «Ау», «Ты кинула», «В платье белом», «Яблони», «Я верю», «Котик», «Африка», «Евпатория» і «Капитал».

Выступы зь «Ляпіс-98» стануць першымі канцэртамі Міхалка ў Менску з 2010 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG