Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі пасол памёр пасьля нападу ў Анкары

абноўлена

Нападнік страляе на выставе (фота AP)
Нападнік страляе на выставе (фота AP)

Расейскі пасол памёр пасьля нападу ў Анкары, паведаміла прэс-сакратарка расейскага Міністэрства замежных спраў Марыя Захарава.

Раней турэцкі дзяржаўны тэлеканал TRT World паведаміў, што амбасадара Андрэя Карлава цяжка паранілі падчас прамовы на адкрыцьці фотавыставы «Расея вачыма туркаў» у Цэнтры сучаснага мастацтва ў Анкары. Ёсьць іншыя параненыя. Паліцыя застрэліла нападніка.

Паводле турэцкай газэты Hürriyet, нападнік паказаў пасьведчаньне паліцыянта, каб прайсьці на выставу. Пазьней крыніцы ў турэцкіх сілах бясьпекі паведамілі агенцтву Reuters, што ён сапраўды паліцыянт, але ў момант нападу ня быў пры выкананьні службовых абавязкаў.

Першы стрэл невядомы нібыта зрабіў ў паветра, пасьля чаго адкрыў агонь па амбасадару.

Агенцтва AFP паведамляе, са спасылкай на сьведкаў, што нападнік крычаў словы «Алепа!» і «помста!»

На 20 сьнежня была заплянаваная сустрэча паміж прэмер-міністрамі Ірану, Расеі і Турэччыны, каб абмеркаваць сытуацыю ў Сырыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG