Лінкі ўнівэрсальнага доступу

WhatsApp уключыў сыстэму поўнага шыфраваньня. І стаў больш бясьпечным за Facebook


Мэсэнджэр WhatsApp увёў сыстэму поўнага скразнога шыфраваньня ўсіх дадзеных.

Пра гэта гаворыцца ў блогу кампаніі-распрацоўніка.

Новаўвядзеньне распаўсюдзіцца на ўсе тыпы паведамленьняў, якімі абменьваюцца карыстальнікі ў апошняй вэрсіі прыкладаньня — ад тэксту да малюнкаў, відэа, галасавых паведамленьняў і званкоў. Сыстэма шыфраваньня наладжаная такім чынам, што сэрвэр ня можа высьветліць, якія дадзеныя праходзяць празь яго — яны даступныя толькі самім карыстальнікам.

Сыстэма скразнога шыфраваньня ўжо выкарыстоўваецца ў мэсэнджэры Telegram у выглядзе сакрэтных чатаў. Але ўсярэдзіне групавых дыялёгаў у Telegram, у адрозьненьне ад апошніх новаўвядзеньняў WhatsApp, абароны дадзеных няма. Спэцыяльныя дадаткі для камунікацыі Facebook і Google скразное шыфраваньне пакуль не выкарыстоўваюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG