Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Званкі са Skype і Viber на тэлефон не забароняць, калі іх уладальнікі заключаць дамовы з апэратарамі


Асноўная мэта ўказу, кажуць у ААЦ, — барацьба з «шэрым трафікам» на тэлефонных лініях, з такімі тэлефанаваньнямі, якія праводзяцца ў абыход звычайных апэратараў сувязі.

Апэратыўна-аналітычны цэнтар адказаў Эўрарадыё на афіцыйны запыт адносна ўказу № 98. З тэксту ўказу вынікала магчымасьць забароны мэсэнджэраў Skype і Viber альбо іншых сэрвісаў.

Як піша ААЦ, указ не закране Skype і Viber, калі злучэньне будзе адбывацца паміж самімі мэсэнджэрамі (а не паміж мэсэнджэрам і гарадзкім ці мабільным тэлефонам) і калі ўладальнікі мэсэнджэраў заключаць дамовы з апэратарамі на тэлефанаваньні з мэсэнджэра на гарадзкія ці мабільныя тэлефоны.

Дадатковая плата за само карыстаньне Skype і Viber, якая абмяркоўвалася раней, указам не рэглямэнтаваная і пакуль толькі прапрацоўваецца.

Антывызначальнікі нумару, ананімайзэры і прыватныя віртуальныя сеткі (VPN) гэтым указам не забараняюцца. Тым ня меней ананімайзэры і іншыя сродкі ананімнасьці ў інтэрнэце ў Беларусі павінны блякавацца, калі будзе выяўлена, што яны даюць доступ да забароненых сайтаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG