Пачынаем сэзон, дык сёньня пра даты і гады. Тыя, хто заканчваў школу пазьней за мяне, спадзяюся, не забыліся, што дата ў школьных сшытках па-расейску і па-беларуску пішацца розна (у маю школьную пару прымушалі пісаць аднолькава).
Беларуская мова эканомная, можна падобным чынам — у адно слова — пералічыць і гады. Ня трэба казаць «у мінулым годзе», можна карацей. Мы спыталіся ў менчукоў, як гэта зрабіць.