Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка — Філарэту: Ваша дзейнасць — прыклад нястомнай працы і адданасьці выбранаму шляху


Аляксандар Лукашэнка павіншаваў мітрапаліта Філарэта, ганаровага патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі з Днём анёла.

«Ваша плённая дзейнасьць па адраджэньні Беларускай праваслаўнай царквы, умацаваньні традыцый духоўнасьці, міласэрнасьці і набожнасьці стала для некалькіх пакаленьняў нашых грамадзян прыкладам нястомнай працы і адданасьці выбранаму жыцьцёваму шляху», — гаворыцца ў віншаваньні.

«Хай і надалей вашы малітвы дапамагаюць людзям знаходзіць сілу духу і імкнуцца да новых зьдзяйсьненьняў», — адзначыў Лукашэнка.

Беларускі кіраўнік пажадаў мітрапаліту Філарэту здароўя, трываласьці цялесных і духоўных сіл і ўсяго найлепшага.

Як нагадвае БелаПАН, 25 сьнежня 2013 года ў Маскве Сьвяты сынод Рускай праваслаўнай царквы задаволіў прашэньне мітрапаліта Філарэта «аб сыходзе яго на супакой» у сувязі з дасягненьнем 75-гадовага ўзросту. Мітрапаліт Філарэт быў прызначаны ганаровым патрыяршым экзархам усяе Беларусі, захаваўшы права ўдзелу ў працы Сьвятога сыноду і пратакольнае месца на набажэнствах і ў афіцыйных цырымоніях. Новым мітрапалітам Менскім і Слуцкім стаў мітрапаліт Разанскі і Міхайлаўскі Павел.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG