Прарэктар па разьвіцьці і камунікацыі ЭГУ Дарыюс Удрыс пракамэнтаваў пікет выкладчыкаў унівэрсытэту і адказаў на пытаньні Радыё Свабода.
— Спадар Дарыюс, ці лічыце вы патрабаваньні, якія вылучаюць некаторыя выкладчыкі ЭГУ, справядлівымі? Абвінавачваючы адміністрацыю ў няздольнасьці вырашыць унутраны канфлікт, яны патрабуюць ратацыі топ-мэнэджэмэнту ўнівэрсытэту.
— Рэформа, якую мы распачалі больш за год таму, мае на мэце рост акадэмічнай якасьці і паляпшэньне якасьці выкладчыкаў. Апроч гэтага, яе правядзеньня вымагае літоўскае заканадаўства. Такім чынам, наша кіраўніцтва вымушанае балянсаваць ва ўмовах патрабаваньняў, якія прад’яўляюцца да літоўскай адукацыі. Але тое, чаму рэформа была ажыцьцёўленая, — гэта ня толькі законы, але яшчэ і нашае меркаваньне, што ёсьць лепшым для нашых студэнтаў, што яны атрымаюць дадатковую карысьць у акадэмічным працэсе ад выкладчыкаў. Але гэта складаны кошт. І мы гэта разумеем. Людзі нэрвуюцца, таму што справа тычыцца іх будучыні. Але мы робім усё, што можам.
— Ці будзеце вы адказваць на пратэст?
— Мы камунікуем з выкладчыкамі праз розныя каналы, што да справы рэформы. Мы камунікуем з Сэнатам. Мы камунікуем з выкладчыкамі праз акадэмічныя дэпартамэнты. Таму я ня думаю, што тут ёсьць нейкі недахоп камунікацыі ці непаразуменьне. Няяснасьць можа заставацца ў дачыненьні да другога этапу конкурсу, у межах якога 17 выкладчыкаў былі абраныя на поўную занятасьць, зь імі будзе заключаная 5-гадовая працоўная дамова. Гэта быў адкрыты конкурс, мы ганарымся тым, што 15 з 17 выкладчыкаў — нашы супрацоўнікі і былі абраныя зьнешнімі экспэртамі ў адукацыі са Швэцыі, Нямеччыны і іншых краінаў. Цяпер мы рыхтуемся да далейшага руху ў рэформе, у межах якой мы павінны выбраць яшчэ да 40 выкладчыкаў, якім будуць прапанаваныя ўмовы поўнай занятасьці. Такім чынам мы падрыхтуем унівэрсытэт да будучых выклікаў.
— Які лёс напаткае тых выкладчыкаў, якія ўдзельнічалі ў конкурсе, але ня трапілі ў лік абраных 17-ці?
— Рэформа прадугледжвае некалькі этапаў. Падчас першага этапу ў адкрытым конкурсе былі адабраныя 17 чалавек на поўную занятасьць на 5 гадоў. Наступны этап — адбор яшчэ да 40 чалавек з нашага цяперашняга выкладчыцкага складу. Гэта значыць, што яшчэ столькі чалавек змогуць атрымаць кантракт на падставе патрэбаў унівэрсытэту і раскладу, які мы цяпер распрацоўваем. Апроч гэтага, мы будзем мець выкладчыкаў, якія будуць прыяжджаць. Гэта таксама магчымасьць, якой змогуць скарыстацца ахвотныя, каб быць улучанымі ў акадэмічны працэс. Але тут няма ніякага рашэньня той ці іншай асобы наконт таго, хто будзе мець магчымасьць выкладаць, а хто — не.