Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь стала адной з найпапулярных мішэняў для кібэратак. Хакерам спрыяюць састарэлыя ІТ-сыстэмы і дэфіцыт спэцыялістаў кібэрбясьпекі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Беларусь — самая папулярная мішэнь для кібэратак у СНД пасьля Расеі. Часьцей за ўсё за атакамі стаяць кібэршпіёны, хакеры і фінансавыя афэрысты. Аб гэтым піша kv.by са спасылкай на дасьледаваньне кампаніі Positive Technoligies.

За апошні час на беларускія арганізацыі прыпала 9% усіх пасьпяховых кібэратак у рэгіёне. На думку экспэртаў, рост можа быць зьвязаны з павышаным зацікаўленьнем арганізацыямі, якія працуюць з Расеяй.

«Беларусь выступае важным зьвяном у інфраструктуры саюзьніцкіх сувязяў, а значыць — крыніцай цікавай інфармацыі для зьнешніх кібэршпіёнскіх структур. Зламысьнікаў могуць цікавіць як дакумэнты і перапіска, якія тычацца ўзаемадзеяньня з расейскімі ведамствамі, так і дадзеныя аб лягістыцы, санкцыйнай палітыцы і ўнутранай стабільнасьці», — адзначаюць экспэрты.

Самая высокая доля атак у Беларусі — на дзяржаўныя ўстановы (18%), прамысловасьць (14%) і фінансавую галіну (11%). 62% пасьпяховых кібэратак на беларускія арганізацыі завяршаліся выцекам канфідэнцыйнай інфармацыі, якая потым прадаецца ў даркнэце.

Сярод асноўных тэхналягічных прычын, якія робяць магчымымі крадзеж інфармацыі — выкарыстаньне некаторымі арганізацыямі састарэлых IT-сыстэм, недастатковай абаронай і дэфіцытам спэцыялістаў па кібэрбясьпецы, кажуць экспэрты.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG