Суд палічыў, што правядзеньне такіх слуханьняў не ў кампэтэнцыі гарвыканкаму.
Подпісы за правядзеньне грамадзкіх слуханьняў па праблеме пітной вады былі сабраныя ў 2013 годзе. Дапамаглі іх зьбіраць актывісты партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» і грамадзкай ініцыятывы «Наша Кунцаўшчына». Усяго было сабрана больш за 500 подпісаў. Людзі, якія іх паставілі, мяркуюць, што пітная вада ў трох менскіх раёнах занадта хляраваная, і дамагаліся ад гарвыканкаму публічнага абмеркаваньня сытуацыі, каб палепшыць яе якасьць. Да суду падпісанты зьвярталіся ў адміністрацыю Лукашэнкі і ўрад са скаргамі на чыноўнікаў Менгарвыканкаму, але гэтыя скаргі проста перанакіравалі тым, на каго скардзіліся.
У Менгарвыканкаме заяўляюць, што вада, якой забясьпечваюцца жыхары Маскоўскага, Кастрычніцкага і Фрунзенскага раёнаў сталіцы, «адпавядае нормам спажываньня».