Цяпер адмысловыя камісіі ходзяць па сядзібах, шукаючы схаваных сьвіней. Сяляне абураюцца і параўноўваюць гэтыя пошукі з часамі нацысцкай акупацыі, калі таксама даводзілася хаваць жыўнасьць, каб пазьбегнуць рэквізыцый.
Згодна з рашэньнем Бярозаўскага райвыканкаму сяляне мусілі ліквідаваць сваіх сьвіней, калі іх вёска за 5 кілямэтраў ці бліжэй ад сьвінафэрмы. Агулам на Бярозаўшчыне гэтае рашэньне закранула 17 вёсак.
Сяляне пратэставалі, у вёсках Сялец і Кабакі нават зьбіраліся стыхійныя мітынгі, дзе ўладам выказвалі абурэньне. Скардзіліся ў аблвыканкам і іншыя інстанцыі. Але рашэньне райвыканкаму засталося нязьменным. Сьвіней давялося забіць.
Цяпер падворкі сялянаў аглядаюць адмысловыя камісіі з раённай вэтэрынарнай службы. Пад аховай міліцыянтаў яны шукаюць схаваных сьвіней. Калі знойдуць, гаспадарам пагражае адміністрацыйная адказнасьць.
Камэнтуюць жыхары Кабакоў:
«У нас вучыцца сын у Пружанах, у нас малая дачка ў школу ходзіць. Грошай у нас болей няма. Мы ня зьезьдзілі ні ў санаторыі, лядоўні пакупляўшы, ні на рамонт грошай не засталося, ні на што...»
«Прыйшлі, абрабавалі!.. Пагляньце, які ў мяне хляўчук, як я жыву... Я ўдава, у мяне ўнучак вучыцца. Ён прыйдзе — у торбачку, баба, дай... А што я дам?!»
«Мне 80 гадоў, я на сваім двары гаспадар. І я не лічу патрэбным, каб хтосьці маімі сьвіньнямі распараджаўся. Гэта мой двор! Пры немцах у майго бацькі забралі карову, а я потым узяў кошык яек і занёс немцу. І ён тыя яйкі забраў і мне кароўку назад вярнуў. А тут бачу, што ўжо сьвінак не аддадуць... Забіраюць і плацяць мне па 18 тысяч, а лівэрная каўбаса — па 19. Дажыць да такога... Гэта ганебная зьява. Хадзіць па хлявах, каб даць штрафу мне».
Людзі абураюцца тым больш, што на дадзены момант выпадкаў захворваньня сьвіней афрыканскай чумой у Бярозаўскім раёне ня выяўлена. Вяскоўцы незадаволеныя, што прафіляктычныя захады супраць гэтай хваробы так жорстка адбіваюцца на іхнім дабрабыце:
«Скажыце, дзе ачаг у нас ёсьць, ад якога я павінен прыбіраць? Сам прэзыдэнт сказаў, на якой падставе я мушу прыбіраць сваё здаровае пагалоўе?..»
У выніку «сьвіной вайны» ўчыніў дэмарш вэтэрынар зь Бярозы Аляксандар Багданчык. Ён звольніўся з раённай вэтэрынарнай службы на знак пратэсту супраць жорсткага зьнішчэньня сьвіней. Адмысловыя ўколы, якія павінны забіваць сьвіней, сьмерці не гарантавалі, таму часта жывёліну дабівалі кувалдай. У інтэрвію Свабодзе лекар распавядаў, што лічыць масавы забой сьвіней на Бярозаўшчыне «неразумным».

Забіраюць і плацяць мне па 18 тысяч, а лівэрная каўбаса — па 19. Дажыць да такога...