Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вусаў пра запуск аэрастатаў у Літву: Гэта магла быць спэцапэрацыя расейцаў


Павал Вусаў. Каляж.
Павал Вусаў. Каляж.

У праграме «ПіК Свабоды» Дзьмітры Гурневіч разам з палітолягам і прадстаўніком руху «Вольная Беларусь» Паўлам Вусавым размаўляюць пра асноўныя падзеі тыдні.

Сярод іх: закрыцьцё Літвой на месяц мяжы зь Беларусьсю, пляны Польшчы адкрыць у лістападзе два пераходы на польска-беларускай мяжы, візыт у Беларусь кардынала Кляўдыё Гуджэроцьці.

Кажучы пра закрыцьцё літоўцамі мяжы зь Беларусьсю, Вусаў заявіў, што правакацыя з кантрабанднымі аэрастатамі, якая прывяла да закрыцьця аэрапортаў, упісваецца ў стратэгію, якую рэалізуе Расея – сабатаж авіяперавозак, ключавых транспартных вузлоў.

1:13 — Лукашэнка «здае» агентуру?
10:11 — Хто вінаваты, што Літва закрывае мяжу?
25:36 — Польшча прыбрала частку перашкод на памежным пераходзе «Кузьніца»
34:49 — Сэнс візыту ў Беларусь пасланьніка папы рымскага
48:50 — Беларусы ўсё больш грошай трацяць на ежу
53:15 — Беларусы гатовыя ваяваць за Польшчу?

«Я лічу, што за гэтым магла стаяць спэцапэрацыя расейцаў. Ня трэба забываць, што гібрыдная вайна, асабліва ва ўмовах, калі задзейнічаныя такія рэсурсы з боку Расеі, вядзецца таксама рукамі крымінальных груповак, іншымі словамі – мафіі. Падчас ІІ сусьветнай вайны амэрыканцы дамовіліся з сыцылійскай мафіяй. Тое самае можа быць і ў Беларусі. Крымінальныя групоўкі ў Беларусі могуць быць задзейнічаны ў такія апэрацыі. Лукашэнка ня можа пра гэта ня ведаць. А калі ён нічога ня можа зрабіць, то гэта азначае, што ты не кантралюеш сваю прастору».

Паводле Вусава, задача Расеі – не дапусьціць паляпшэньня адносін Беларусі з заходнімі суседзямі.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG