Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка зацьвердзіў прагноз на 2026 год: рост ВУП на 2,8% і рэальных даходаў на 4,8%


Чарга ў менскай краме, архіўнае фота
Чарга ў менскай краме, архіўнае фота

Мэтавыя паказьнікі эканамічнага і сацыяльнага разьвіцьця Беларусі на будучы год афіцыйна зацьвердзілі.

Як паведамляе БелТА, прырост валавога ўнутранага прадукту ў 2026 годзе афіцыйна заплянаваны

  • ў памеры 2,8 працэнта да ўзроўню 2025 году,
  • на інвэстыцыйныя мэты налета за кошт усіх крыніц фінансаваньня хочуць накіраваць на 3,1 працэнта больш, чым сёлета,
  • экспарт тавараў і паслуг плянуюць павялічыць на 3,7 працэнта «зь пераважным нарошчваньнем яго фізычных аб’ёмаў»,
  • «пашырэньне экспартнага патэнцыялу» мае забясьпечыць рост рэальных грашовых даходаў насельніцтва на 4,8 працэнта,
  • ўстаноўленыя абмежаваньні для інфляцыі — ня больш за 7 працэнтаў.


На сёньня прырост ВУП за тры кварталы склаў 1,6%, інвэстыцыі павялічыліся на 15,3%, грашовыя даходы насельніцтва вырасьлі на 10%, экспарт тавараў і паслуг у студзені–жніўні павялічыўся на 1%, а інфляцыя склала 5,8%.

Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця прагназуе, што рэальны ВУП Беларусі вырасьце на 1,7 працэнта ў 2025 годзе і на 2,3 працэнта ў 2026 годзе.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG