Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блогера Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі зь віленскага тралейбуснага парку


Блогер Андрэй Павук, архіўнае фота
Блогер Андрэй Павук, архіўнае фота

Працоўную дамову зь ім разарвалі праз «грубае парушэньне працоўных абавязкаў».

Ліст ад кіраўніцтва прадпрыемства Андрэй Павук апублікаваў у фэйсбуку. Там гаворыцца, што яго звальняюць праз грубае парушэньне ім працоўных абавязкаў.

Блогер Андрэй Павук нядаўна ўладкаваўся працаваць кіроўцам тралейбуса ў Вільні, ён не паразумеўся зь літоўскай дыспэтчаркай, якая не захацела зь ім размаўляць па-расейску.

На моўны скандал адрэагавалі літоўцы і беларусы, пра сытуацыю выказаўся мэр Вільні Валдас Бянкунскас. Ён назваў паводзіны Андрэя Павука, «абсалютна недапушчальнымі».

«Такімі паводзінамі грамадзянін Беларусі прадэманстраваў непавагу да нашай дзяржаўнай мовы і супрацоўнікаў Віленскага грамадзкага транспарту», — сказаў Бянкунскас.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG