У мястэчку Луна на Мастоўшчыне яшчэ ўвесну існаваў рынак, куды з навакольных вёсак зьяжджаліся людзі, каб набыць на развод парасят. Цяпер местачкоўцы распавядаюць, што такі гандаль забаронены. Пытаюся — ці трымаюць яны яшчэ сьвіней?
Спадар: «Была шуміха, самых большых прадалі, а засталіся толькі малыя парасяты, бо быў такі загад — рэзаць альбо прадаваць».
Карэспандэнт: «А хто даваў такі загад?»
Спадар: «А хто там ведае, сказалі рэзаць зь сельсавету, і ўсё. Рэзалі па магчымасьці большых, а меншых трымаем, на гэтым пакуль усё».
Спадарыня, якая трымала 16 сьвіней, распавядае, што многіх людзей улады адразу запалохалі афрыканскай чумой — і тыя парэзалі ўсіх сьвіней, а цяпер шкадуюць, бо ніякай чумы няма. Паказвае рукой на рынак.
Спадарыня: «Ён закрыты цяпер, там дзяжураць міліцыянты і вэтэрынары і ганяюць людзей, а людзі ўсё роўна прыяжджаюць».
Спадар дадае, што ў мястэчку на слупах вывешваюць аб’явы — прадаюцца парасяты на развод. Паводле яго, малыя парасяты падаражэлі ў тры разы і парачка каштуе паўтара мільёна. Прадаюць і іншым чынам.
Спадар: «Па рэкляме купляюць праз газэту, праз інтэрнэт, хто як дае рады. Ну вось мая суседка дык усё праз інтэрнэт прадала».
Яшчэ адзін спадар распавядае, што па вёсцы дагэтуль ходзяць вэтэрынары і прадстаўнікі сельсавету і патрабуюць, каб людзі паставілі подпіс, што ня будуць далей трымаць сьвіней. Гэта людзей абурае, бо прадстаўнікі ўлады не паказваюць ім ніякіх пісьмовых рашэньняў і загадаў.
Спадар: «Да нас таксама прыехалі, але гаспадыня нікога не пусьціла на падворак і сказала, што нічога падпісваць ня будзем. Запатрабавалі, каб яны паказалі свае паўнамоцтвы. А ў іх ніякіх папераў нават няма. А людзі столькі сьвіней пазабівалі на падставе чутак — і цяпер за галовы трымаюцца».
Людзі кажуць — чакалі, што іх зьбяруць на нейкія сходы, патлумачаць, прыйдуць дэпутаты, але гэтага нічога не было. І заранёў ніхто нічога не прадугледзеў і не папярэдзіў.
Спадарыня: «Ад мая да жніўня яны нават не напісалі ніякай памяткі, каб раздаць людзям і каб людзі пачыталі».
Спадар: «І збожжа ёсьць, і бульба ёсьць, і гарбузоў насадзілі, а каб усіх сьвіней пазьнішчалі — то куды гэта ўсё падзець? Выкінуць у гной?»
Спадар: «Гэта ўсё ненармальна. Ну чаму сход не зрабіць, чаму не растлумачыць людзям, чаму дэпутатам не прыйсьці да людзей? Гэта ж бяда, ну дык чаму з гэтым не разабрацца па-людзку?»
У мясцовым вэтэрынарным пункце працуюць тры вэтэрынары. Гаварыць са мной на мікрафон яны наадрэз адмовіліся, але прызналі, што ніякага афіцыйнага рашэньня аб тым, каб людзі збывалі сьвіней, у іх не было і няма. А зьверху такі загад даюць, бо баяцца, што падобныя праблемы могуць узьнікнуць. А так, калі ня будзе сьвіней, то, маўляў, ня будзе і праблем.