На Магілёўшчыне асяродкам публічнага пратэсту супраць зьнішчэньня прыватнага сьвінога пагалоўя была прыгарадная магілёўская вёска Сумарокава. Не дамогшыся справядлівасьці ў кабінэтах улады, вяскоўцы зьвярнуліся да журналістаў. Мінула два месяцы. Пакрысе людзі пазбываюцца жывёлы. Некаторыя зьбіраюцца прадаваць сваю вясковую маёмасьць і пераяжджаць у горад. Пэрспэктывы жыць у вёсцы яны ня бачаць:
«Такое стаўленьне да людзей — сьвінскае. Калі я паехала ў Дом саветаў, то думала, што там хоць нейкая падтрымка будзе. Калі я стала гаварыць, што мы такое перажылі праз гэтую чуму. А яны адказваюць: „Разумееце, гэта быў форс-мажор“. Трэба ўсё гэта зачыняць. Калі толькі знойдзецца пакупнік. Нават цяпер сама ня ведаю, чым буду далей займацца. Ніхто не патурбаваўся пра людзей. Нікому мы не патрэбныя», — наракае жыхарка Сумарокава Кацярына.
Тыя, каму зьяжджаць зь вёскі няма куды, — у паняверцы. І хоць прымус заўчасна забіваць сьвіней аціх, вяскоўцаў гэта ня радуе. 17 верасьня Магілёўскі райвыканкам даў тыдзень на тое, каб вяскоўцы пазбыліся сьвіней. Чыноўнікі абяцалі разгледзець прапановы ад прыватных сьвінаводаў, у якой дапамозе тыя маюць патрэбу.
«Калі мы паехалі з прапановамі, то яны сказалі, што нічога не прасіце ў нас —
грошай няма. На нешта другое цяпер перайсьці — гэта цяпер проста не рэальна. На тых жа курах — не заробіш. Крамы імі заваленыя. Каровы? Дык у нас і выпасу няма. Яны ж таксама сваё аджываюць. У нас чалавек восем сказалі, што сёлета будуць здаваць. Чым заняцца, нават не ўяўляю. У такой разгубленасьці. Нават калі нечым новым заняцца, дык страшна зьвязвацца. Займіся тымі каровамі — заўтра скажуць: яшчур», — разважае жыхарка Сумарокава Натальля.
Цяжка вяскоўцам і прадаць сьвініну. Кажуць, што гандляваць сьвінінай на рынках ім забараняюць. Раней прыватнікам дазвалялі выкладаць свой тавар на сталах зь нержавейкі, тлумачыць сытуацыю адзін зь сьвінаводаў:
«Прыватнікі на гэтых сталах у суботы і нядзелі гандлявалі. А цяпер сказалі забараніць. Я пытаю: „А як я буду мяса прадаваць? Што зь ім буду рабіць?“ Яны адказваюць — на мясакамбінат. Не такім макарам, дык такім б’юць. А там 15 тысяч за кілё. Гэта ж бясплатна аддаць. А што мы яшчэ можам рабіць, акрамя сьвінаводзтва? Усё жыцьцё гэтым займаемся».
На цэнтральным магілёўскім рынку не хаваюць, што ім забаронена даваць дазвол на продаж сьвініны са сталоў, як гэта было раней. Кажуць, што санэпідэмстанцыя рынак аштрафавала. Цяпер адміністрацыя ня мае намеру пускаць прыватнікаў за сталы, а толькі за прылаўкі. Чым выкліканыя такія захады бясьпекі на рынку, даведацца не ўдалося.
У Магілёўскім раёне 31 паселішча трапіла ў гэтак званую пяцікілямэтровую зону вакол чатырох буйных сьвінакомплексаў. У гэтай зоне не павінна быць сьвіней у прыватных гаспадарках. Паводле афіцыйных зьвестак, сьвіное пагалоўе налічвала тут 3000 галоў. Пэрспэктываў для прыватнага сьвінаводзтва ў пяцікілямэтровай зоне няма.
«Такое стаўленьне да людзей — сьвінскае. Калі я паехала ў Дом саветаў, то думала, што там хоць нейкая падтрымка будзе. Калі я стала гаварыць, што мы такое перажылі праз гэтую чуму. А яны адказваюць: „Разумееце, гэта быў форс-мажор“. Трэба ўсё гэта зачыняць. Калі толькі знойдзецца пакупнік. Нават цяпер сама ня ведаю, чым буду далей займацца. Ніхто не патурбаваўся пра людзей. Нікому мы не патрэбныя», — наракае жыхарка Сумарокава Кацярына.
Тыя, каму зьяжджаць зь вёскі няма куды, — у паняверцы. І хоць прымус заўчасна забіваць сьвіней аціх, вяскоўцаў гэта ня радуе. 17 верасьня Магілёўскі райвыканкам даў тыдзень на тое, каб вяскоўцы пазбыліся сьвіней. Чыноўнікі абяцалі разгледзець прапановы ад прыватных сьвінаводаў, у якой дапамозе тыя маюць патрэбу.
«Калі мы паехалі з прапановамі, то яны сказалі, што нічога не прасіце ў нас —
Займіся тымі каровамі — заўтра скажуць: яшчур