Свабодзе дала інтэрвію Натальля Данькова, жонка ўладальніка аднаго зь першых у Беларусі казіно Юрыя Данькова, якога ўжо два тыдні як судзяць у Маскоўскім судзе Менску, абвінаваціўшы ў арганізацыі прытону, схіленьні да прастытуцыі, нясплаце падаткаў, фальшаваньні дакумэнтаў ды іншых злачынствах.
Найперш Натальля Данькова пракамэнтавала само завядзеньне справы на мужа і выстаўленыя яму абвінавачаньні.
«Вядома, на 99,9% я перакананая, што гэта справа арганізаваная. Хоць прыбіраць такога бізнэсмэна і такі бізнэс — гэта злачынства для дзяржавы. Чалавеку выставілі ў якасьці абвінавачаньня мільярд рублёў, але за год, які ён не працуе, ён бы сплаціў 5 мільярдаў падаткаў. Мы плацілі каля 50 тысяч даляраў падатку штомесяц. На падаткі, якія мы сплацілі за больш як 20 гадоў працы, можна было пабудаваць невялікі мікрараён», — сказала Натальля Данькова.
Каму спатрэбілася перасьледаваць бізнэсмэна Юрыя Данькова? Пэўнага адказу, як кажа Натальля Данькова, у яе няма, але яна адзначае некаторыя вартыя ўвагі акалічнасьці:
«Апошні час перад арыштам Юрыя Пятровіча адносна нас быў вельмі жорсткі трывалы кантроль з боку МУС. Увесь час са сваімі супрацоўнікамі праходзіў міліцыянт па прозьвішчы Азараў. Ён суправаджаў усе праверкі, запрашаў санстанцыю, прыкладам, прызначаў ім час. А калі праходзілі правяраючыя, ён іх суправаджаў па ўсіх паверхах і казаў ім, што трэба знайсьці прычыну для закрыцьця клюбу. А працаўнікам клюбу казаў, каб звальняліся, бо працаваць клюб ня будзе. А калі муж ужо быў пад сьледзтвам, тут яны рабілі ўсё, каб разбурыць працу клюбу, і гэта ім за год удалося зрабіць».
Пасьля арышту Юрыя Данькова ў верасьні 2012-га клюбу абмежавалі час працы — толькі да 10 вечара. Паўплывала на працу клюба, як мяркуе Натальля Данькова, і павышэньне з красавіка гэтага году арэнднай платы за будынак, які належыць Беларускаму таварыству глухіх.
Як быць з прэтэнзіямі падатковай службы? Натальля Данькова кажа, што прэтэнзіі ў памеры 1 мільярд 300 мільёнаў рублёў грунтуюцца не на фінансавых дакумэнтах клюбу, а на прыватных запісах працаўніц, якія сьцьвярджаюць, што атрымлівалі грашовыя ўзнагароды ад кліентаў клюбу. «Стрыптызэрак, афіцыянтак, гардэробшчыц. Яны нібыта вялі такую „бухгальтэрыю“ з 2007 году, і на падставе гэтых запісаў нам налічылі больш за мільярд падаткаў і пені. Але гэта абсурд, ці мала хто што атрымліваў у прыватным парадку, пра што мы з мужам і ведаць не маглі!» — кажа Натальля Данькова.
Натальля Данькова мяркуе, што адмыслова, каб пасадзіць яе мужа ў турму, у клюб былі засланыя 3 дзяўчыны ў якасьці супрацоўніц. Адну з гэтых дзяўчат 5 гадоў таму Натальля Данькова звольніла за нядобрасумленнасьць, але потым тая прыйшла да Юрыя Данькова, паскардзілася на сямейныя абставіны, і ён зноў узяў яе на працу. «І яшчэ дзьве дзяўчыны зьявіліся, — згадвае Натальля Данькова. — Спачатку хацелі ўладкавацца кухарамі, а потым апынуліся ў нейкім іншым статусе, я дакладна ня ведаю, але пэўна, што ў штаце іх не было. Можа, якімі практыканткамі ён іх узяў, ці як. Я пасьля арышту Юрыя толькі раз бачыла, і спытаць пра іх не было калі. Яшчэ ведаю, што яны цяпер як сьведкі даюць паказаньні і кажуць тое, чаго іншыя 200 супрацоўнікаў ня бачылі. Відаць, што прытон быў і гэтак далей. Толькі гэта ўсё хлусьня. Не было ў нас ніякага прытону. У нас адразу, як наведнікі прыходзілі, іх папярэджвалі, што сэксу ў нас няма і тут яны гэтага не дачакаюцца. Усім так казалі. Папярэджвалі, што тут шоў-праграма, стрыптыз, але нічога большага».
Натальля Данькова была вельмі зьдзіўленая, калі даведалася, што яе мужа арыштавалі бяз пэўных доказаў таго, што яму зараз інкрымінуюць.
«Ніякіх доказаў не было. Запрашалі супрацоўнікаў і распавядалі ім тое, што нібыта тут Юрый Пятровіч рабіў, а яны гэтага ня бачылі. Не было тут такога і не магло быць ужо таму, што я побач зь ім працавала 20 гадоў. Як такое магло быць? У нас чацьвёра дзяцей, зь іх два яшчэ непаўналетнія. А на той момант было тры непаўналетніх! Зразумела, такога, пра што кажуць сьледчыя, ніколі не магло быць», — перакананая Натальля Данькова.
У 1990-х гадах Юрый Данькоў быў дэпутатам Менскага гарсавету, у 2002-м спрабаваў зарэгістравацца кандыдатам на прэзыдэнта. Бізнэсмэн жыў адкрыта, публічна, займаўся дабрачыннасьцю, часта даваў інтэрвію мэдыям, у тым ліку апазыцыйным. Ці былі ў яго з гэтых прычынаў пэўныя цяжкасьці ў бізнэсе?
Натальля Данькова адназначна адказвае, што ніякіх вартых увагі праблемаў тады не заўважала. «На яго ніхто ня ціснуў, непрыемнасьцяў адмысловых з-за ягонай палітычнай актыўнасьці не ствараў», — кажа жонка Юрыя Данькова.
У Менску і Беларусі апошнімі гадамі адкрываецца шмат казіно, у тым ліку з Расеі. Ці магчыма, што Данькова «замовілі» ягоныя канкурэнты зь вялікімі капіталамі?
«Наконт гэтага я магу нешта меркаваць, але агучваць я ня буду, бо ня ўпэўненая да канца. Зразумела, што зь нічога нічога б не атрымалася. Забраць Юрыя Пятровіча проста без прычын і аддаць пад суд — такога не бывае. Нехта, безумоўна, зацікаўлены».
Натальля Данькова апавяла, што пасьля арышту мужа да яе прыходзіў супрацоўнік праваахоўнай структуры, які прапаноўваў «вырашыць пытаньне за грашовую ўзнагароду». Натальля Данькова ведае прозьвішча гэтага чалавека, яна падала зьвесткі пра яго ў сваёй скарзе, але на яе сыгнал, кажа, ніхто не адрэагаваў.
Натальля Данькова цяпер займаецца ліквідацыяй бізнэсу, бо арэндадаўца не працягнуў з клюбам дамову аб арэндзе памяшканьня. «Актыўны чалавек ня можа сядзець бяз справы. У мяне сям’я, якую мне трэба яшчэ падымаць на ногі ды клапаціцца пра мужа, які цяпер за кратамі», — сказала Натальля Данькова пра свае будучыя пляны. Працэс над Юрыем Даньковым праходзіць у закрытым рэжыме, і на яго Натальлю Данькову не пускаюць. «Адвакаты мне таксама нічога ня кажуць, баяцца за свае ліцэнзіі», — паведаміла Натальля Данькова.

У нас адразу, як наведнікі прыходзілі, іх папярэджвалі, што сэксу ў нас няма і тут яны гэтага не дачакаюцца