Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нават «Ла Скала» ня ў стане ўтрымліваць сябе


Купалаўскі тэатар у часе рэканструкцыі
Купалаўскі тэатар у часе рэканструкцыі

29 сакавіка пасьля двухгадовай рэканструкцыі адкрыўся адноўлены Купалаўскі тэатар. Другі раз за амаль 19 гадоў прэзыдэнтцтва тэатар наведаў кіраўнік дзяржавы. І літаральна агаломшыў і купалаўцаў, і ўсіх аматараў тэатру сваімі гучнымі заявамі пра пераход Нацыянальнага тэатру на самаакупнасьць.

На ўрачыстае адкрыцьцё і першую пастаноўку на новай сцэне — традыцыйную «Паўлінку» — квіткі не прадавалі, трапіць можна было толькі па запрашальніках. Кіраўніцтва краіны — урад і адміністрацыя прэзыдэнта, высокае чынавенства, дзеячы культуры, спорту. Пасьля спэктаклю публіка выходзіла ўзрушаная.

«Мне давялося бачыць і Глебава, і Ржэцкую у гэтым спэктаклі. Так што ёсьць з чым параўноўваць. Гэта ўжо нават ня ведаю, якая па ліку „Паўлінка“. Але ўсё адно — здорава»

Некаторых ўразіла ня столькі пастаноўка «Паўлінкі» і адноўлены тэатар, колькі прысутнасьць першай асобы краіны:

«Гэта была цудоўная прэм’ера. Абсалютна новае прачытаньне „Паўлінкі“. Як правільна адзначыў прэзыдэнт, гэта была крытычная публіка. І сама атмасфэры цёплая. А прамова якую сказаў прэзыдэнт! Гэта было вельмі здорава!»

Народны артыст Беларусі, кіраўнік Тэатру-студыі кінаактора Аляксандар Яфрэмаў па-добраму зайздросьціць купалаўцам і спадзяецца на аднаўленьне і сваёй сцэны:

«Я вельмі рады за тэатар, я рады за купалаўцаў. Я спадзяюся, што хутка пачнецца рамонт у кінатэатра „Масква“, дзе мы знаходзімся. І спадзяюся, што ў нас так сама будзе калі-небудзь такое цудоўнае памяшканьне і такія ж добрыя спэктаклі».

Карэспандэнтка: «Ня першы раз вы бачыце «Паўлінку». Вось гэтая пастаноўка — як вам?

«Бліскуча! Проста дзіўна бачыць мне Віцю Манаева, які грае старога... Але, тым ня менш, гэта цудоўная акторская школа».

А пасьля спэктаклю Аляксандар Лукашэнка сустрэўся з калектывам Купалаўскага тэатру. І агаломшыў усіх:


«Гэта датацыйная фірма, так? Не самаакупная? Дык давайце дамо магчымасьць ім зарабіць. Колькі заробяць, толькі і падзеляць. Вызвалім іх ад падаткаў. Будзем кантраляваць толькі «ідэалягічны складнік».

давайце заплацім 15%, а астатняе няхай зарабляюць

У залі — замяшальніцтва. Міністар культуры Барыс Сьвятлоў пачаў тлумачыць, што бяз пэўных датацыяў тэатру не ўтрымацца, называў лічбы. Аляксандар Лукашэнка яго літаральна абарваў:

«То бок, яны не гатовы, як на Захадзе — у свабоднае плаваньне, і зарабляць грошы на сваё існаваньне і плаціць зарплату? Добра, давайце заплацім 15%, а астатняе няхай зарабляюць».

Нават у незалежных буйных тэатраў сьвету фінансаваньне складаецца з трох крыніцаў: продажу квіткоў; фінансавай дапамогі спонсараў, донараў, і з дапамогі дзяржавы.

Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Віктар Скорабагатаў кажа, што нават усясьветна вядомы міланскі тэатар «Ла Скала» ня ў стане сябе ўтрымліваць. Гэта пры тым, што ў тэатры ёсьць студыя гука- і відэазапісу, спэктаклі запісваюцца да DVD, а дыскі прадаюцца, і квіткі на спэктаклі каштуюць па некалькі сот эўра:

Віктар Скорабагатаў
Віктар Скорабагатаў
«Калісьці, яшчэ ў 1980 — 81 годзе, калі я быў на стажыроўцы ў „Ла Скала“, пачуў лічбы, які пры нас агучвалі. Дык вось: толькі 15% зарабляў сам тэатар, а астатняе — гэта альбо спонсары, альбо дзяржава».

У бальшыні краінаў сьвету тэатры, якія маюць статус нацыянальнага, атрымліваюць фінансаваньне зь дзяржаўнага бюджэту. Прапанову Аляксандра Лукашэнкі перайсьці нацыянальнаму тэатру на самаакупнасьць.

Заслужаны артыст Беларусі Віктар Скорабагатаў пракамэнтаваў так:

«Дзяржаўнай установе прапанаваць самаакупнасьць, маўляў ідзе на ўсе чатыры бакі — ну, ня ведаю... Гэта ж дзяржаўная ўстанова, гэта не прыватнаўласьніцкая. Гэта ж не тэатар, скажам, Станіслаўскага, які быў абсалютна самастойным. Але сам Станіслаўскі — ён жа быў купец Аляксееў. У яго былі грошы ўтрымліваць тэатар. І ня ён адзін утрымліваў. Яшчэ Сава Цімафеевіч Марозаў утрымліваў МХТ. Ну а ўжо калі ён стаў дзяржаўным тэатрам, МХАТам — дык канечне ж за дзяржаўныя грошы існуе!».

У Беларусі толькі чатыры нацыянальныя тэатры — Акадэмічны вялікі тэатар опэры і балету, Драматычны тэатар імя Горкага, Акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы, і Віцебскі драматычны імя Якуба Коласа. І колькасьць тэатральных дзеячоў і наагул, дзеячоў культуры — не параўнальная з колькасьцю, да прыкладу, супрацоўнікаў сілавых структур. І выдаткі на культуру не параўнальныя з выдаткамі на сілавыя структуры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG