Лінкі ўнівэрсальнага доступу

BelPol: беларускія вытворцы вайсковай прадукцыі выйдуць на пік сваіх магутнасьцяў у сярэдзіне 2027 году


Беларускае прадпрыемства «Пеленг» стала зборачным цэхам прыцэлаў для вайсковай тэхнікі Расеі. Ілюстрацыйнае фота
Беларускае прадпрыемства «Пеленг» стала зборачным цэхам прыцэлаў для вайсковай тэхнікі Расеі. Ілюстрацыйнае фота

Прадстаўнік ініцыятывы BelPol, былы опэрупаўнаважаны крымінальнага вышуку Уладзімер Жыгар заявіў, што выкананьне расейскіх вайсковых замоваў спрыяла актывізацыі дзейнасьці прадпрыемстваў беларускага вайскова-прамысловага комплексу.

«Мы пра гэта яшчэ ня можам казаць гучна, але ў Беларусі будуюць інфраструктуру вайсковага прызначэньня. Гэтая інфраструктура не патрэбная для краіны, калі яна не рыхтуецца да вайны. На жаль, я не магу распавесьці пра гэта больш падрабязна, але вось гэта ўсё ў Беларусі ёсьць. І кожны разумее, для чаго гэта ўсё», — працытавала Ўладзімера Жыгара выданьне «Позірк».

Паводле яго, беларускія прадпрыемствы ўжо пастаўляюць у Расею, напрыклад, рэактыўныя снарады калібрам 122 мм, і Расея «гэта ўсё выкарыстоўвае ў вайне супраць Украіны».

Беларускія вайсковыя заводы выйдуць на пік сваіх магутнасьцяў у сярэдзіне 2027 году, адзначыў прадстаўнік арганізацыі.

«Што будзе далей? Гэта можа выкарыстоўвацца ў вайне супраць Украіны, а можа яшчэ і супраць краін NATO», — мяркуе Жыгар.

23 кастрычніка на прэзэнтацыі справаздачы «Дзеці бяз будучыні: мілітарызацыя дзяцінства ў Беларусі» прадстаўнік BelPol Мацьвей Купрэйчык заявіў, што вайна з Эўропай можа пачацца ў 2027–2030 гадах, да яе ўжо рыхтуюць дзяцей — праз мілітарызацыю навучаньня ў беларускіх школах.

«Насамрэч цяпер мы кажам пра мілітарызацыю ўсёй Беларусі. І гэта складаецца зь мілітарызацыі беларускай эканомікі, мілітарызацыі беларускіх дзяцей. Для вашага разуменьня: цяпер ствараюцца такія лягеры вайскова-патрыятычнага выхаваньня, дзе дзяцей 8, 9 гадоў і далей разьбіваюць па групах, і ў кожнай групе ёсьць мэдыкі, дроншчыкі, наводчыкі і г.д»., — адзначыў Жыгар на IV беларуска-ўкраінскім Форуме Астроскіх, што праходзіў у Львове і Кіеве 11–15 лістапада.

Паводле яго слоў, мілітарызуецца таксама заканадаўства Беларусі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG