У міжнародны дзень барацьбы супраць цэнзуры ў Інтэрнэце міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» абнародавала даклад аб здушэньні свабоды слова ў інтэрнэце.
Летась сьпіс «ворагаў інтэрнэту», якіх вызначае арганізацыя, налічваў 12 краінаў, упершыню тады ў яго трапіла і Беларусь. Сёлета сьпіс скараціўся да 5 краін — Сырыі, Кітаю, Ірану, Бахрэйну і Віетнаму. Сёлета ў дакладзе фігуруе таксама сьпіс з 5 заходніх кампаній, якія ідуць на супрацоўніцтва з аўтарытарнымі рэжымамі, спрыяючы іх кантролю над сецівам.
Дзякуючы тэхналёгіям умяшаньня ў інфармацыйныя сыстэмы і перахопу паведамленьняў, дзяржавы працягваюць арыштоўваць усё больш журналістаў, грамадзянскіх актывістаў і іншадумцаў. На 12 сакавіка 2013 году ўжо каля 180 кібэр-актывістаў застаюцца за кратамі за іх інфармацыйную дзейнасьць у Інтэрнэце.
Для вэрсіі дакладу 2013 году арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» стварыла сьпіс зь пяці краін-ворагаў Інтэрнэту, у які патрапілі дзяржавы, якія сыстэматычна кантралююць інтэрнэт і сур’ёзна парушаюць правы чалавека. Гэта Сырыя, Кітай, Іран, Бахрэйн і Віетнам. Кібэр-напады і ўварваньні ў гэтых краінах маюць масавы характар, практыкуецца адпраўка апазыцыянэрам праграмнага забесьпячэньня, якое выклікае пашкоджаньні ў іх кампутарах. Так званы «Вялікі кітайскі файрвол» — гэта, магчыма, самая дасканалая сыстэма ў сьвеце, якая дае магчымасьць весьці вайну супраць ананімных сетак і падлучаць прыватныя вэб-кампаніі да сачэньня за карыстальнікамі.
Іранскі рэжым зрабіў яшчэ адзін крок да нагляду за інтэрнэтам: гэтая краіна разгарнула ўласную глябальную сетку. Што тычыцца Сырыі, «Рэпартэры бязь межаў» атрымалі доступ да сакрэтнага дакумэнта — аб’явы 1999 году пра тэндэр Сырыйскага таварыства. Гэты дакумэнт паказвае, што сырыйская інтэрнэт-сетка была створана з улікам магчымасьці фільтрацыі кантэнту і сачэньня за карыстальнікамі.
Аўтарытарныя краіны не маглі б сачыць за сваімі грамадзянамі без перадавых тэхналёгій. Упершыню арганізацыя публікуе сьпіс пяці кампаній-ворагаў Інтэрнэту, «наймітаў лічбавай эры»: Gamma, Trovicor, Hacking Team, Amesys і Blue Coat. Іх прадукцыя, інструмэнты «аптымізацыі сетак або барацьбы са злачыннасьцю» выкарыстоўваліся ці ўсё яшчэ выкарыстоўваюцца ўладамі рэпрэсіўных краін для абмежаваньня свабоды інфармацыі, што парушае правы чалавека.
Праграмы сачэньня і перахопу інфармацыі кампаніі Trovicor дазволілі каралеўскай сям’і Бахрэйну сачыць за журналістамі і інтэрнэт-актывістамі і затрымліваць іх. У Сырыі прадукты, распрацаваныя Blue Coat, дапамагалі рэжыму шпіёніць за іншадумцамі і інтэрнэт-актывістамі па ўсёй краіне, а пасьля арыштоўваць і катаваць іх. Праграмы Eagle кампаніі Amesys былі знойдзеныя ў штабе сакрэтнай паліцыі былога лібійскага дыктатара Муамара Кадафі. Праграмнае забесьпячэньне, створанае кампаніямі HackingTeam і Gamma, дазволілі ўладам займець паролі журналістаў і інтэрнэт-актывістаў.
«Онлайн-сачэньне ўяўляе сабой усё большую небясьпеку для журналістаў, грамадзянскіх журналістаў, блогераў і праваабаронцаў. Рэжымы, якія спрабуюць кантраляваць інфармацыю, больш не ўжываюць прамое блякаваньне інфармацыі, якое лёгка абыйсьці, і якое неспрыяльна адбіваецца на іміджы дзяржавы. Яны ўсё часьцей аддаюць перавагу больш тонкім мэтадам цэнзуры», — шкадуе Крыстаф Делуар, генэральны сакратар «Рэпарцёраў без межаў».
«Сур’ёзныя парушэньні правоў чалавека магчымыя толькі пры выкарыстаньні рэпрэсіўнымі рэжымамі праграм і тэхналёгій сачэньня, што пастаўляюцца прадпрыемствамі, якія базуюцца ў дэмакратычных краінах. Таму пара лідэрам гэтых краін, якія афіцыйна выступаюць супраць замахаў на свабоду выказваньня ў інтэрнэце, прыняць дзейсныя меры, у прыватнасьці, паставіць пад сур’ёзны кантроль экспарт лічбавай зброі ў краіны, якія грэбуюць фундамэнтальнымі правамі чалавека», — кажа прадстаўнік «Рэпартэраў бязь межаў».