Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Сакрат Яновіч


Сакрат Яновіч
Сакрат Яновіч

Яму было 76 гадоў. Яновіч памёр у сваім доме ў Крынках.

Сакрат Яновіч — пісьменьнік, інтэлектуал, адзін зь лідараў беларускай меншасьці ў Польшчы.

Сакрат Яновіч нарадзіўся 4 верасьня 1936 году ў Крынках на Беласточчыне.

Працаваў перакладчыкам у тыднёвіку беларусаў Польшчы «Ніва», а затым журналістам.

У 1970-ым быў звольнены з «Нівы» «за беларускі нацыяналізм», застаўся беспрацоўным, нейкі час працаваў грузчыкам, тэхнікам бясьпекі працы.

У 1973 годзе скончыў завочны факультэт польскай і славянскай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту.

Аўтар зборнікаў апавяданьняў і мініяцюраў. Аўтар 30 кнігаў, паведамляе Польскае радыё.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG