Сакрат Яновіч балятаваўся ў мясцовых выбарах, якія неўзабаве адбудуцца на Беласточчные, аднак, паводле старшыні выбарчай камісіі Малгажаты Дземяновіч, нечакана адмовіўся ад удзелу ў выбарах, не патлумачыўшы свайго рашэньня.
Між тым у інтэрвію для сёньняшніх польскіх газэтаў спадар Яновіч прызнаўся, што ў 1958-1970-м гадах быў "тайным і сьвядомым" супрацоўнікам службы бясьпекі пад псэўданімам “Кастусь”. Ягонай задачай было назіраць за супрацоўнікамі тыднёвіка беларусаў Польшчы "Ніва" і актывістамі Беларускага грамадзка-культурнага таварыства.
Пісьменьнік адзначыў, што сваім супрацоўніцтвам "хацеў дапамагчы ўладам абараніць беларускі асьветніцкі рух, каб яго ня зьнішчылі варожыя сілы" – а ў існаваньні такой небясьпекі яго пераконвалі супрацоўнікі спэцслужбаў – і менавіта таму абраў сабе псэўданім "Кастусь" – ад Кастуся Каліноўскага.
"Я наіўна верыў, што змагаюся за беларускую справу. Але калі зразумеў, у чым сапраўды справа, быў ужо 1970 год", – сказаў Сакрат Яновіч.
Спадар Яновіч адзначыў, што практычна ніколі ня браў за гэта грошы і "нікога не пакрыўдзіў", а пасьля таго, як спыніў супрацоўніцтва са службай бясьпекі, яго "звольнілі з працы і змарнавалі яму жыцьцё".
Гл. таксама:
А.Латышонак: Цяпер больш разумею, чаму Сакрата так заядла цкавалі ў 70-я...