Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Латышонак: Цяпер больш разумею, чаму Сакрата так заядла цкавалі ў 70-я...


Радыё Свабода Ці стала прызнаньне Сакрата Яновіча нечаканасьцю для беластоцкіх беларусаў? Наш карэспандэнт зьвярнуўся да гісторыка, колішняга супрацоўніка беластоцкага тыднёвіка “Ніва”, прафэсара Алега Латышонка.

“Калі я даведаўся, то проста адразу, нават не чытаючы, зразумеў, як гэта магло стацца, паколькі як гісторык ведаю, які гэта быў час.

Трэба разумець, што гэта адбывалася ў час, калі ўсё беларускае толькі што стала дазволенае. Сакрату, тады маладому чалавеку, казалі, што ён мусіць усё гэта абараняць. І так маладога чалавека вельмі лёгка ўцягнуць у быццам бы высакародную ідэю, а пасьля вельмі цяжка з гэтага выйсьці.

Мы ўжо столькі ведаем гісторыяў, як хтосьці спрабаваў выйсьці з гэтай залежнасьці, і самае важнае – калі чалавек ужо парваў, здолеў знайсьці ў сабе маральную сілу, каб парваць з такой сытуацыяй, тады ён можа стацца аб''ектам прасьледу, і Сакрат быў дзясяткі гадоў прасьледаваны.

Цяпер я больш разумею, чаму з такой заядласьцю яго прасьледавалі ў 70-я гады”.

Гл. таксама:

• Сэнсацыйнае прызнаньне Сакрата Яновіча
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG