(Яновіч: ) “Я памятаю гэты момант, як поўную нечаканасьць. Паседжаньне Вярхоўнага Савета было вельмі драматычным. Была дыскусія, якую я вельмі перажываў. Здаецца, толькі адным голасам, удалося прыняць бел-чырвона-белы сьцяг новым дзяржаўным сьцягам Беларусі. Тады я расплакаўся ад эмоцыяў, у мяне пацяклі сьлёзы. Тады здавалася, што гэта ўжо незваротнае нешта. Не прыходзіла мне ў галаву, што вернецца ўсё савецкае, савецкі лад, вернецца ўсё тое, што нішчыла Беларусь”.
Радыё Свабода Вядомы беларускі пісьменьнік у Польшчы Сакрат Яновіч сказаў нашаму радыё, што добра памятае падзеі 15-ці гадовай даўніны і тое паседжаньне Вярхоўнага Савету, у часе якога была прынятая Дэклярацыя аб сувэрэнітэце.
Самае папулярнае
1