Журналісты любяць браць камэнтары ў Сакрата Яновіча ці “дзядзькі Сакрата”, як яго часьцей называюць калегі зь Беластоку: пісьменьнік амаль заўсёды дае вельмі разгорнутыя адказы, грунтоўна выкладаючы свой погляд на тую ці іншую праблему.
Часам потым складана выбраць фрагмэнт размовы, які можна было б уставіць у звычайна кароткія радыёматар’ялы. Зь іншага боку – пасьля кожнай такой размовы ўзбагачаецца архіў, пры дапамозе якога ў неабходны момант можна падмацаваць думку словамі сапраўднага аўтарытэта.
Гэтак было і некалькі дзён таму, калі я пазваніў Сакрату Яновічу ў Крынкі папрасіць падзяліцца ўспамінамі пра дзень 25 жніўня 1991 году, калі Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі набыла канстытуцыйны статус. “Дзядзька Сакрат” доўга не падыходзіў да слухаўкі – быў ня ў хаце і займаўся, як ён сказаў “самай беларускай справай”.
(Яновіч: ) “Капаў бульбу, вельмі беларускі занятак. Накапаў палову вядра. Дык на заўтра вось хопіць: і ўнучка возьме і нам старым будзе”
Напрыканцы размовы, пачуўшы пажаданьне “трымацца” Сакрат Яновіч з уласьцівай яму манерай увесь час жартаваць, прычым вельмі трапна з самога сябе, адказаў.
(Яновіч: ) “Я трымаюся за плот – маю добры плот. Як іду ў горад за пакупкамі дык ёсьць за што трымацца”.
Нягледзячы на нялёгкае жыцьцё – перасьлед камуністычных уладаў, звальненьні з працы, апошнім часам клопаты са здароўем, ён пільна сочыць за беларускім жыцьцём, не застаецца абыякавым да падзеяў у Беларусі і таго, што зьвязанае з жыцьцём беларусаў у Польшчы.
Яновіч рашуча крытыкуе беларускія ўлады, але даволі жорстка выказваецца і на адрас саміх беларусаў, заяўляючы, што беларусам, каб стаць нацыяй, “патрэбна яшчэ гадоў дваццаць”.
(Яновіч: ) “Беларуская нацыя ўсё яшчэ сьпее, фармуецца. Яе ўсё яшчэ няма – у Беларусі пераважаюць савецкія людзі, не беларускія. Мы надалей маем дачыненьне зь мінулым, там няма будучага часу, няма нацыі, бо савецкія людзі – гэта ня нацыя, а нешта сацыяльнае”.
Нягледзячы на даволі пэсымістычны погляд на сытуацыю ў Беларусі, у ягоных словах заўсёды ёсьць надзея, нейкая непарушная ўпэўненасьць у тым, што трэба верыць, працягваць рабіць сваю справу, не адступаць.
Сакрат Яновіч нарадзіўся 4 верасьня 1936 году ў мястэчку Крынкі, дзе жыве і цяпер. Скончыў аддзяленьне польскай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту, дэбютаваў як літаратар у 1956 годзе на старонках тыднёвіка беларусаў Польшчы “Ніва”. Піша на беларускай і польскай мовах. Аўтар зборніка апавяданьняў і мініятур «Загоны» (Беласток, 1969), «Не пашанцавала» (Беласток, 1978). Наступныя кнігі выйшлі ў перакладзе на польскую мову: «Вялікі горад Беласток» (Варшава, 1973), «Забыцьці» («Уроцлаў, 1978), «Сьцяна» (Ольштын, 1979), «Самасей» (Варшава, 1981), «Малыя дні» (Варшава, 1981), «Трэцяя пара» (Варшава - Беласток, 1983), «Сярэбраны яздок» (Варшава, 1984), «Беларусь, Беларусь» (Варшава, 1987). У Менску выйшла кніга прозы «Сярэбраны яздок» (1978), у Лёьндане - білінгуальнае выданне (па беларуску і па-ангельску) «Мініяцюры» (1984). Пераклаў на польскую мову «Вітражы» Я.Брыля (Варшава, 1979), п''есу Я.Шабана «Шрамы» (для Драматычнага тэатра імя Я.Вянгеркі ў Беластоку).