Крынкі — скрайняя кропка на ўсходняй мяжы Польшчы. Мяжа тут праходзіць ледзь не за апошнімі хатамі. Людзям беларускай культуры Крынкі вядомыя дзякуючы пісьменьніку Сакрату Яновічу, які жыве тут ад нараджэньня. Едучы да яго ў госьці, я ўяўляў вельмі сумную карціну. З-за назвы аднаго апавяданьня. “Доўгая сьмерць Крынак”. Чакаў убачыць лядашчыя хаткі з пахіленымі платамі. Тым больш прыемным было ўражаньне ад эўрапейскага мястэчка. Ярка пафарбаваныя, дагледжаныя двухпавярховікі пад мэталадахоўкай. Тратуары, выкладзеныя каляровай пліткай. На шасьцівугольнай, колішняй рынкавай, плошчы некалькі крамаў, дзе можна набыць усё неабходнае для жыцьця фізычнага й духоўнага — нават газэту “Ніва”. Што праўда, як патлумачыла мне прадавачка, сталы чытач беларускай газэты ў Крынках адзін — сам спадар Сакрат.
(Карэспандэнт: ) “Першае ўражаньне ад Крынак — непадобна на доўгую сьмерць. Гледзячы, як выглядаюць дамы, як выглядаюць падворкі, наколькі ўсё акуратненька і дагледжана — так не паміраюць”.
(Яновіч: ) “Так — я б сказаў, што цяпер элегантная сьмерць. Бо зьмяншаецца вельмі раптоўна лік насельніцтва. Моладзь эмігруе, выяжджае на Захад, на заробкі. Крынкі на сучасны момант налічваюць няпоўныя тры тысячы насельніцтва — і гэта пераважна людзі старыя. Наш рэгіён, Беластоцкі край, у маштабах Польшчы ёсьць самым бедным, самым убогім. Нідзе так марна не зарабляюць людзі, як у нас. Нідзе не жывуць так бедна, як у нас. У гэтым сэнсе тут усе беларусы — толькі яны аб тым ня ведаюць. Бо ва ўсіх іх ёсьць беларускі лёс”.
Прыкметаў беларускасьці ў Крынках трэба шукаць не вачыма, а вушамі. Загаварыце зь любым старым. Яны яшчэ не забыліся на сваю прыродную мову. І добра памятаюць Крынкі даваенныя.
(Стары: ) “Дабра не было. І германец тут быў, і cаветы. Да 1939-га ў нашых Крынках было 36 гарбарняў”.
(Карэспандэнт: ) “Дык гэта быў амаль горад”.
(Стары: ) “Спалілі, развалілі і немцы, і саветы разам”.
(Старая: ) “Тады было народу многа. Тады было жыдоў поўна. Мой тата ў каапэратыве ў жыдоў прадаваў булкі. Гэта ўсё было жыдоўскае. Называлі нас гоі — рускіх, польскіх — незалежна. Гоі хадзілі ім палілі печкі. Чым плацілі? Булкі былі смачныя. Шматдзетныя сем’і былі. Булкамі ўсім плацілі. Тут была пошта, тут былі склепы. А потым немец усё парасхватаў. Сьвятло было, электроўня была за царквой”.
(Карэcпандэнт: ) “А кім вы сябе лічыце?”
(Старая: ) “Я праваслаўная. А жыву ў Польшчы. То естэм, хіба, полька. Я палячка, бо жыву ў Польшчы. Я так лічу, і думаю, што так павінны ўсе лічыць”.
У сёньняшніх амаль цалкам польскіх паводле мовы Крынках нават цяжка ўявіць, што некалі было інакш. Слова Сакрату Яновічу:
(Яновіч: ) “Мова беларуская — гэта была ў той час моваю нармальных людзей. А ўсе іншыя мовы — то панскія выдумкі. Бо ў Крынках тады па-польску гаварыла літаральна некалькі асобаў. Гэта ксёндз, паліцыянт, пан і настаўнік. Але ўсё гэта былі паны. А паны маюць нейкае дзіва”.
(Карэспандэнт: ) “Два пакаленьні й…”
(Яновіч: ) “Два пакаленьні зьмяніць могуць многа. Цяпер на працягу двух пакаленьняў па-беларуску ў Крынках рэдка хто гаворыць. А моладзь выгадаваная ў школах. Таму так важныя школы. У Рэспубліцы Беларусь заядла гадуюць рускую нацыю. Калі такая воля люду, што я магу зрабіць? Я магу толькі рабіць тое, што ў маіх сілах. Вывучаю беларускую культуру. Выкладаю яе ва ўнівэрсытэтах, выдаю штогоднік пра беларускую культуру на мовах Эўропы”.
Да вайны Крынкі налічвалі 10 тысяч насельніцтва. Гэта ў тры разы больш, чым сёньня. Гэта быў цэнтар гарбарства. Апрацоўкай скуры і вырабамі зь яе займалася больш за сотню гарбарняў. Апошняе сацыялістычнае прадпрыемства збанкрутавала ў 1990-я. Сельскай гаспадаркай тут займаюцца літаральна пяць фэрмэраў. Асноўная маса працуе ня ў Крынках. Хто ў Саколцы, хто ў Беластоку, а хто і за мяжой. Яркая прыкмета новай Польшчы — на вуліцах мястэчка кабет значна болей. Многія мужчыны на заробках у Заходняй Эўропе. Але ня ўсе мужчыны пайшлі на заходні працоўны фронт, зь некаторымі пашчасьціла пагутарыць каля царквы, перад нядзельнай службай. Прызнаюся, было крыху дзіўна адчуць сябе госьцем з больш заможнага краю.
(Спадар: ) “Я вам скажу — ня знаю, праўда, з кім я гавару”.
(Карэспандэнт: ) “Радыё Свабода”.
(Спадар: ) “Я вам скажу: што мне з гэтай, курва, свабоды, калі я работы ня маю з 1997 году? У канстытуцыі ёсьць праца. А дзе яна? У срацы? Хто мне яе прапанаваў? Усе паміж знаёмымі, усё пад столікам залатвено. Карупцыя. У вас зарабіць 150 баксаў — аплаціш хату, газ, тэлефон, усё. А ў нас толькі тэлефон і падатак аплаціш. У нас адзін кубамэтар вады каштуе, што ў вас за месяц выбярэш”.
(Спадарыня: ) “А ў вас дарогі лепшыя, чым у нас. У нас людзі працы ня маюць. Сын мусіць езьдзіць TIRам”.
(Карэспандэнт: ) “А НАТО, Унія Эўрапейская?”
(Спадарыня: ) “Супэр. Але ангельскую трэба ведаць. А нас навучылі рускай. Мой мужык паехаў да Швэцыі, каб зарабіць троху. Мы мужыкоў павысылалі за граніцу. Грошы там заробяць”.
(Стары: ) “Дарогі люксусовыя — ня так, як у нас. Газ. Усё маюць танна. А ў нас дарагоўля”.
(Карэспандэнт: ) “Але заробкі малыя”.
(Стары: ) “А ў нас увогуле няма заробкаў. Гарбарню раскідалі крынскую”.
(Карэспандэнт: ) “А з чаго людзі жывуць тады?”
(Стары: ) “Ходзяць у грыбы. З таго жывуць. Яны хочуць забраць, паны гэтыя, фабрыкі сабе. Жыць будзеш, як нямецкапалонны. За пару грошай”.
Як жахліва й містычна выглядае колішняя польска-савецкая мяжа з заходняга боку! Уздымаесься за мястэчкам на ўзгорак — а за ім на многія кілямэтры цягнецца суворая сьцяна. Слупы з калючым дротам і чорны лес за тымі слупамі. Стоячы ў поўнай цішыні перад гэтым мурам, я не адчуў ніякага жаданьня памкнуцца на той бок калючкі. Сакрат Яновіч кажа, што гэтая мяжа, як нішто іншае, уплывае на жыцьцё і мэнталітэт крынкаўцаў.
(Яновіч: ) “Гэта быў вельмі пагодны сонечны дзень. На нашай Сакольскай вуліцы павыбягалі ўсе бабы з кветкамі. Кідаюць тыя кветкі цэлымі букетамі на танкістаў. Танкісты стаялі ў тых танках, а танкі з грукатам перлі на Беласток. За танкамі беглі дзеці, я бег. Гэта было вялікае сьвята. Сьвята, аб якім сьнілася ці марылася цэлае міжваеннае дваццацігодзьдзе. Аб’явілася наша ўлада. Нашыя родныя анучнікі паначаплялі чырвоныя кукарды на грудзі, апавясьцілі самі сябе камэндантамі міліцыі. Але ўсё гэта цягнулася два дні. Прыйшло савецкае начальства, і гэтых нашых родных камунякаў раззброілі. І сказалі, што тут можа быць толькі адна ўлада. Савецкія функцыянэры.
…Памяць пра страшную савецкую ўладу існуе па сёньняшні дзень. Толькі сёньня гэта памяць мае характар генэтычны. Бо моладзь, якая цяпер ёсьць, ня памятае тых эпізодаў, якія памятаю я. Страх перад саветамі перадаецца ў падсьвядомасьць. Жывем пад лапаю нейкага мядзьведзя. І той мядзьведзь у добрым настроі. Ён ня душыць, ня б’е. Але мы ведаем, што за кілямэтар ад нас ёсьць тая рэчаіснасьць, аб якой бацькі расказвалі як аб нечым жахлівым. Расказвалі аб тым, што калі прыйшлі саветы да нас, то на нашай вуліцы наладзілі народны сход. І на гэтым сходзе нашыя наіўныя людзі пачалі перад савецкімі камісарамі скардзіцца, што пры паляках жылося цяжка. Палякі не далі работы. А саветы слухалі й дзівіліся, ці гэта былі дурні тыя палякі, што не давалі работы. Мы вам дамо работу. Але кожны думаў па-свойму. Нашы думалі аб заробках, а савецкія камісары акурат так ня думалі. І ў хуткім часе пагналі ўсіх на вырубкі лесу”.
Для тых маладых людзей, зь якімі мне здаралася пагутарыць, сьвет заканчваецца акурат за тою мяжой. Вось найбольш тыповыя адказы.
(Карэспандэнт: ) “Што-небудзь ведаеце — Лукашэнка, дыктатар?
(Хлопец: ) “Знамы, знамы”.
(Карэспандэнт: ) “А як ставіцеся да Лукашэнкі?”
(Хлопец: ) “Не цікаве”.
(Карэспандэнт: ) “А малады пан не разумее ензык бялорускі?”
(Хлопчык: ) “Не”.
(Карэспандэнт: ) “А пан ведае, які край за мяжой?”
(Хлопчык: ) “Рос’я, Сіберыя”.
Вось так. У сьвеце, у якім жывуць яны, ёсьць Варшава і Парыж, праца ў Швэцыі й вучоба ў Нямеччыне. У іхным сьвеце Вэрсаль бліжэйшы да Крынак, чым Гародня. Бо за калючай Сібір ды Аўганістан з Кітаем. Ці будзе так назаўжды? Ці пераварыць Польшча канчаткова нашчадкаў Беларусі? Паслухаем Сакрата Яновіча:
(Яновіч: ) “Вельмі важнай рэччу ёсьць гэтыя выезды. У Італію, у Нямеччыну. І калі яны часам вяртаюцца назад, то я заўважаю, што ў іх пачынаецца часам ахвота гаварыць па-беларуску. Ахвота быць сабой”.