Сакрат Яновіч нарадзіўся 4 верасьня 1936 году ў мястэчку Крынкі, дзе жыве і цяпер. Скончыў аддзяленьне польскай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту, дэбютаваў як літаратар у 1956 годзе на старонках тыднёвіка беларусаў Польшчы “Ніва”. Піша на беларускай і польскай мовах.
Днямі Сакрат Яновіч прызнаўся, што ў часы ПНР супрацоўнічаў з польскімі спэцслужбамі. Ягонай задачай было назіраць за супрацоўнікамі тыднёвіка беларусаў Польшчы "Ніва" і актывістамі Беларускага грамадзка-культурнага таварыства.
Пісьменьнік адзначыў, што сваім супрацоўніцтвам "хацеў дапамагчы ўладам абараніць беларускі асьветніцкі рух, каб яго ня зьнішчылі варожыя сілы" – а ў існаваньні такой небясьпекі яго пераконвалі супрацоўнікі спэцслужбаў – і менавіта таму абраў сабе псэўданім "Кастусь" – ад Кастуся Каліноўскага.
"Я наіўна верыў, што змагаюся за беларускую справу. Але калі зразумеў, у чым сапраўды справа, быў ужо 1970 год”.
Гл. таксама: Сэнсацыйнае прызнаньне Сакрата Яновіча