Арыгiнальная мэдыцынская тэорыя, якая дасьледуе магчымасьцi супрацьстаяць працэсам старэньня альбо, прынамсi, замарудзiць iх, апошнiя гады пачала разьвiвацца як самастойная галiна мэдыцыны. Яна найчасьцей называецца мэдыцына супроць старэньня (anti-aging medicine), – адрозна ад геранталёгii – галiны мэдыцыны, якая вывучае працэсы старэньня.
Геранталёгiя зыходзiць з таго, што пазьбегнуць старэньня немагчыма i што гэтыя працэсы у арганiзьме чалавека незваротныя. З такога пункту гледжаньня геранталёгiя дасьледуе доўгажыхарства, а таксама г.зв. хваробы старасьцi i мэтады лекаваньня людзей сталага веку.
Новая мэдыцына супроць старэньня шукае, як замарудзiць альбо пазьбегнуць ўзростовых зьменаў. Вынiкi досьледаў даюць надзею тым, хто хацеў бы даўжэй заставацца маладым. Маецца на ўвазе нешта большае, чым эмацыйны стан i зьнешнi выгляд, – а менавiта, магчымасьць для чалавека амаладзiць свой рэальны бiялягiчны узрост, што ўплывае на ўвесь стан i жыцьцяздольнасьць арганiзму.
Геранталёгiя – навука пра старасьць – i новая мэдыцына супроць старэньня крытыкуюць адна адну, хаця, здавалася б, маюць аднолькавыя мэты.
У адной з сваiх апошнiх навуковых публiкацыяў Амэрыканская Акадэмiя Мэдыцыны Супроць Старэньня (The American Academy of Anti-Aging Medicine, Chicago, IL USA; www.worldhealth.net) падсумавала апошнiя адкрыцьцi.
Скептыкi-герантолягi заяўляюць, што нават калi перамагчы усе хваробы, якiя спрычыняюцца да сьмерцi людзей сталага веку, то працяг жыцьця не павялiчыцца болей, чым на 15 гадоў.
У 1900-х асноўныя прычыны сьмерцi (тубэркулёз, пнэўманiя, энтэрыты) вызначалiся недахопам iфэкцыйнага кантролю i нiзкай санiтарыяй. Сярэднi працяг жыцьця быў 47,3 гады. Дзеля параўнаньня, у 1997-м найбольш распаўсюджаныя, паводле статыстыкi, прычыны сьмерцi – сардэчныя хваробы, рак – гэта хваробы старэньня. Сярэднi працяг жыцьця, паводле дадзеных на 1997 г. – 74-79 гадоў. Паводле прагнозаў Дэпартамэнту аховы здароўя ЗША, сярэднi працяг жыцьця да 2050 г. будзе 84,3 гады для жанчын i 79,7 гадоў для мужчын.
Цяпер нiкога не зьдзiўляе, што за мiнулае стагодзьдзе працягласьць жыцьця чалавека падвоiлася. Нядаўнiя бiяхiмiчныя досьледы з амiнакiслотамi i стымуляцыяй ўнутрыклеткавай энэргii даюць падставы навукоўцам прадказваць далейшае павелiчэньне працягу жыцьця.
Адмыслоўцы мяркуюць, што цягам наступных 25 гадоў звыклай практыкай станецца эфэктыўнае мэдычнае ўмяшальнiцтва у працэсы старэньня.
* * *
Летась у лютым iсляндзкiя бiятэхнолягi паведамiлi, што яны здолелi вылучыць ген Methuselah – працяг ДНК – якi абараняе ад старэньня. У досьледзе параўновалася генэтычная iнфармацыя 1200 чалавек, якiя пражылi 90 гадоў i болей, з такой жа колькасьцю чалавек с карацейшым векам.
Гэтае адкрыцьцё пацьвердзiлi новыя дадзеныя досьледаў Гарвардзкага навуковага цэнтру, якi вывучае тых, хто пражыў сто гадоў i болей (Harvard Centenarian Study). 100% доўгажыхароў маюць гэткi самы ген – Methuselah, -- якi ахоўвае iх ад сардэчных хваробаў, раку i страты памяцi. Гэтыя адкрыцьцi даюць ключ да лекаў супроць старэньня.
Барацьба з працэсам старэньня – гэта ня толькi генная тэрапiя альбо трансплянтацыя частак цела, гэта яшчэ i вiтамiны i харчовыя дадаткi.
Адмыслоўцы на сёньня могуць лекаваць больш за 50 генэтычных хваробаў пры дапамозе высокiх дозаў вiтамiнаў. Вядома, што менавiта нястача вiтамiнаў i мiкраэлемэнтаў – бiяхiмiчныя дэфiцыты – злучаныя з працэсам старэньня.
Недахоп фiзiчнай актыўнасьцi – больш iстотны фактар дзеля скарачэньня жыцьця, чым гiпэртанiя, высокi ўзровень халестырыну i нават такiя звычкi, як паленьне. Гэта паказалi вынiкi досьледу 62 000 чалавек сталага веку у Stanford University (New England Journal of Medicine, 2002).
Навуковыя адкрыцьцi у магчымасьцях уплываць на працэс старэньня ставяць пад сумнеў яго непазьбежнасьць. Досьледы тэхналёгiяў супроць старэньня вядуцца, апрача ЗША, у Японii, Сiнгапуры, Нямеччыне, Гiшпанii, Бразiлii, Аўстралii i яшчэ распачынаюцца прынамсi у 10 краiнах.
* * *
А цяпер новыя парады амэрыканскай мэдычнай арганізацыі “Real Age” – як жыць доўга і захаваць добрае здароўе:
- Дадатковы сон, хаця б нядоўгi, дапамагае пазьбегнуць многiх хваробаў. Сон ўзмацняе iмунiтэт, павялiчвае моц супрацiву вiрусным хваробам. Сон спрыяе павялiчэньню актыўнасьцi бялковых формаў, якiя выпрацоўваюць клеткi iмуннай сыстэмы дзеля абароны арганiзму. Real Age сьведчыць: павелiчэньне працягласьці вашага сну ад 6 да 8 гадзiнаў за соднi зробiць ваш бiялягiчны ўзрост на 3 гады маладзейшым.
- Ешце вiшнi – гэта ўзмацняе арганiзм пры змаганьнi з рознымi формамi запаленьняў. Вiшнi – выдатная крынiца спажыўных рэчываў у барацьбе супроць запаленьняў, якiя выклiкаюць моцны боль, – як, напрыклад, пры артрыце. Дадавайце вiшнi да ёгуртаў, печываў i пiрагоў, салатаў, дадавайце вiшнёвы сок альбо сiроп да напояў. Real Age раiць: спажываньне садавiны i ягадаў 4 разы за дзень можа зрабiць ваш бiялягiчны узрост як найменей на 4 гады маладзейшым.