Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Плятформа» ператварылася ў «Плятформ інавэйшн»


Андрэй Бандарэнка
Андрэй Бандарэнка
21 сьнежня актывісты ўстановы «Плятформа», якая займалася абаронай правоў вязьняў і была закрытая ўладамі, заявілі пра пачатак дзейнасьці ад імя новай праваабарончай установы «Плятформ інавэйшн».

Праваабаронца, былы палітвязень Андрэй Бандарэнка паведаміў «Свабодзе», што новая ўстанова будзе па-ранейшаму займацца абаронай правоў, але цяпер ня будзе абмяжоўвацца толькі абаронай правоў вязьняў:

«Мы будзем абараняць правы любога чалавека, які сутыкаецца са свавольствам на месцах. Гэта тычыцца і незаконных звальненьняў, і жорсткіх мераў абыходжаньня з чалавекам. То бок любы, каму неабходна абарона ягоных правоў, можа разьлічваць на новую „Плятформу“ — „Плятформ інавэйшн“».

Установа «Плятформа» была зарэгістраваная ў чэрвені 2011 году, канчаткова закрытая ўвосень 2012 году. Да новай «Плятформы», паводле яе заснавальнікаў, далучыўся вядомы палітык і грамадзкі дзеяч Генадзь Грушавы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG