Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раманчук сустрэўся зь віцебскімі выбарцамі


Кандыдат на прэзыдэнта правёў у абласным цэнтры дзьве сустрэчы. Першая адбылася ўдзень на плошчы Леніна, каля агітацыйнага пікету. Другая — увечары ў актавай залі каледжу лёгкай прамысловасьці.

Сустрэча на дварэ не была працяглай, бо зносінам не спрыяла надвор’е: было дужа халодна. Тым ня менш каля сотні мінакоў спынілася ля пікету, каб перакінуцца зь Яраславам Раманчуком парай слоў, задаць пытаньне.

Сустрэча на плошчы Леніна

Кандыдат кажа, што падчас паездкі ў Віцебск ня мог абмінуць мясьціны, зьвязаныя зь беларускай літаратурнай традыцыяй. Ён усклаў кветкі да помніка Ўладзімеру Караткевічу і да памятнай дошкі ў гонар Васіля Быкава. Яраслава Раманчука пазнаёмілі з горадам удзельнікі яго віцебскага выбарчага штабу Вадзім Кузьмін і Анатоль Гнеўка.

Яраслаў Раманчук з паплечнікамі каля помніка Караткевічу

Увечары выбарцы сабраліся ў актавай залі каледжу лёгкай прамысловасьці — заля была запоўнена цалкам. Пытаньні да кандыдата былі самыя розныя: пра тое, як ён бачыць рэформы ў сельскай гаспадарцы, прамысловасьці і адукацыі, што на яго думку лепей — лядовыя палацы ці сучасныя мэдычныя цэнтры, якіх на Беларусі бракуе, ці лічыць ён патрэбным спрыяць разьвіцьцю беларускай культуры і пашырэньню сфэры ўжытку беларускай мовы і г.д.

Правакацыйных пытаньняў практычна не было. Стваралася ўражаньне, што на сустрэчу сабраліся пераважна выбарцы-аднадумцы. Адна спадарыня нават падарыла Яраславу Раманчуку ўласнаручна зроблены сувэнір — пано з салёнага цеста — на памяць пра гэтую паездку ў Віцебск.

Яраслаў Раманчук адказвае на пытаньні
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG