Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Палова праўды, а палова — казкі”


«Якім сродкам масавай інфармацыі вы давяраеце? Ці верыце таму, што пішуць дзяржаўныя газэты? А недзяржаўныя?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомелю.




Спадар: «Я газэт наагул не чытаю. Гляджу тэлевізар, навіны. Усе каналы аднолькавыя — 50 на 50. Палова праўды, а палова проста так — казкі».

Спадарыня: «Хутчэй недзяржаўным. Зараз уся інфармацыя ідзе праз інтэрнэт. Мы газэты як бы й не чытаем, а толькі інтэрнэт. А там усё — недзяржаўнае».

Спадар: «Інтэрнэту — там больш волі для інфармацыі. Недзяржаўным СМІ давяраю. Тут ад зваротнага. Я яшчэ памятаю крыху савецкія часы, калі праз тэлебачаньне казалі, што здароўе генэральнага сакратара добрае, а ўсе разумелі, што кепскае. Ад гэтага й пайшоў такі недавер да дзяржаўных СМІ».

Спадар: «Я выпісваю „Гомельскую праўду“ й „Советскую Белоруссию“. Я ведаю, што ў газэтах не заўсёды так, як ёсьць, а так, як павінна быць. Я ўпэўнены нават, што крыху прыхарошваюць».

Спадарыня: «Комсомольскую правду» кожную раніцу чытаю — жоўтая прэса. Іншым разам «Рэспубліка» пад руку трапляе. Там штосьці больш падобнае да праўды, але не заўсёды«.

Спадар: «Гляджу беларускія навіны, расейскія навіны і фармую ўласнае меркаваньне. Ведаю „Белгазету“, „Народную волю“. Вялікай разнастайнасьці недзяржаўных газэтаў я ня бачу, каб у нас прадавалася. А было б цікава пачытаць».

Спадар: «Я дзяржаўныя не чытаю — не давяраю».

Спадар: «Інтэрнэту! Да папяровых СМІ не імкнуся — няма сэнсу, бо там усё адно неактуальныя навіны друкуюць. У інтэрнэце ўсё актуальнае — адразу».

Спадар: «Дзяржаўным я ня веру, бо прэзыдэнт мне не падабаецца. Таму дзяржаўным не асабліва й веру».

Спадар: «Недзяржаўным! У асноўным — інтэрнэт-выданьням. Тут больш аб’ектыўная інфармацыя».

Спадарыня: «Чытаеш „Комсомольскую правду“ — іншым разам там наагул нейкая містыка напісана».

Спадар: «Чытаю толькі інтэрнэт — яму й давяраю. Больш нічога не чытаю».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG